Кліп-марафон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Кліп-марафон» — штогадовая прэмія беларускамоўнага музычнага відэа, заснаваная ў 2007 годзе.

2007 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае ўручэньне прэміі «Кліп-Марафон» адбылося 18—19 кастрычніка 2007 году ў Менску на офісе Партыі БНФ. Заснавальнікі прэміі: Франак Вячорка, Міхал Нядзьвецкі і Адам Птушка. Агульная колькасьць гледачоў за 2 фэстывальныя дні склала каля 100 чалавек, ня ўлічваючы інтэрнэт-аўдыторыю «Эўрапейскага радыё для Беларусі» — галоўнага інфармацыйнага спонсара мерапрыемства. «Кліп-Марафон-2007» аб’яднаў больш за 30 відэаролікаў за 1989—2007 гады. Усе кліпы былі разьмеркаваныя па 9 намінацыях, 6 зь якіх былі на конкурснай аснове.

Пераможцы ў конкурсных намінацыях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Анімацыйныя кліпы»: Крамбамбуля — «Турысты» (рэж. М. Сколкаў, 2005)
  • «Традыцыі і сучаснасьць»: Стары Ольса — «У карчме» (рэж. Зьміцер Сасноўскі, 2003)
  • «Цяжкая музыка»: Znich — «Крыжы-абярэгі» (рэж. Алесь Таболіч, 2006)
  • «Лірыка»: Крамбамбуля — «Абсэнт» (рэж. У. Маркевіч, 2006)
  • «Чорна-белае кіно»: Zet — «Калгас» (рэж. У. Біньдзюкоў, 2003)
  • «Новае пакаленьне»: BN — «Канюшня» (рэж. Ю. Сапроненка, 2004)

Пераможцы інтэрнэт-галасаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Neuro Dubel — «З новым годам, родны край!» (рэж. А. Вечар, 2003)
  • ZigZag — «Кастрычнік» (рэж. М. Сіры, 2006)

2008 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Намінацыя «Найлепшая анімацыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы-ўдзельнікі:

Намінацыя «Найлепшы пэрфоманс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы-ўдзельнікі:

  • Neuro Dubel — «Жыцьцё»
  • Палац — «Кола»
  • Tarpach — «Люблю людзей»
  • Partyzone — «Сьмерці няма»
  • ZigZag — «Tanki»
  • Пераможца: ZigZag — «Tanki»

Намінацыя «Найлепшая альтэрнатыва»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліпы-ўдзельнікі:

  • J:МОРС — «Адлегласьць»
  • :B:N: — «Дажджамі»
  • ZigZag — «Кастрычнік-2»
  • Крама — «Неба»
  • Dali — «Неба шэрае»
  • Пераможца: :B:N: — «Дажджамі»

2009 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2009 г. узнагароду за найлепшы кліп году атрымаў кліп на песьню Vinsent'а «Восеньскі вальс»[1], зьняты Зьмітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]