Кнарыды Падлясныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кнарыды Падлясныя
польск. Knorydy Podleśne
Мясцовая назва: Knorydy Pudleśny
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′17″ пн. ш. 23°8′36″ у. д. / 52.68806° пн. ш. 23.14333° у. д. / 52.68806; 23.14333Каардынаты: 52°41′17″ пн. ш. 23°8′36″ у. д. / 52.68806° пн. ш. 23.14333° у. д. / 52.68806; 23.14333
Кнарыды Падлясныя на мапе Польшчы
Кнарыды Падлясныя
Кнарыды Падлясныя
Кнарыды Падлясныя

Кнары́ды Падлясны́я (па-польску: Knorydy Podleśne, па-падляску: Knorýdy Pudléśny — прысёлак вёскі Кнарыды ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Усьпенскі прыход ў Боцьках). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Язепа і сьв. Антонія ў Боцьках[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маёнтак у Кнарыдах Падлесьных узгадваецца ў 19 ст., калі прыналежаў разам з фалваркам у Мокрым сям’і Корсакаў[2]. У міжваенны пэрыяд Дзяніскі прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 31 жыхары (2 каталікоў, 3 габрэяў і 26 праваслаўных, 21 было запісаных палякамі, а 10 беларусамі)[3]. Маёнтак існаваў тут да 30-ых гадоў 20 ст., калі часткова пачаўся распрадаваць мясцовым мужыкам. У сядзібе маёнтку пражывала да 1944 году Галіна з Корсакаў Путкоўская (яе муж быў забіты савецкімі партызанамі на пачатку 1944 году, а маці спаліла сядзібу, калі ў ліпені 1944 году прыбылі тут савецкія войскі). На канцы 1944 году маёнтак быў падзеляны паміж мужыкоў з Кнарыдаў[2]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Кнарыды Падлясныя былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Боцькі. Парафія сьв. Язепа і сьв. Антонія (пол.) Diecezja Drohiczyńska. Праверана 15 красавіка 2015 г.
  2. ^ а б Кнарыды (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 15 красавіка 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 15 красавіка 2015 г.