Княгінін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Княгінін
трансьліт. Kniahinin
Першыя згадкі: 1493
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Княгінінскі
Насельніцтва: 843 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222377
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′54.01″ пн. ш. 27°10′13.01″ у. д. / 54.6816694° пн. ш. 27.1702806° у. д. / 54.6816694; 27.1702806Каардынаты: 54°40′54.01″ пн. ш. 27°10′13.01″ у. д. / 54.6816694° пн. ш. 27.1702806° у. д. / 54.6816694; 27.1702806
Княгінін на мапе Беларусі ±
Княгінін
Княгінін
Княгінін
Княгінін
Княгінін
Княгінін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Княгі́нін[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Княгінінскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі МаладэчнаПолацак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 843 жыхары
  • 1999 год — 1011 жыхароў
  • 1 студзеня 1997 году — 464 двары, 1097 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1997 год у вёсцы разьмяшчаліся будынак выканаўчага камітэту Княгінінскага сельсавету, канторы саўгасу, чыгуначнай станцыі, аддзяленьні сувязі і ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, абмуляторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, сталоўка, 7 крамаў, 2 прыватныя крамы, сярэдняя школа, дзіцячы садок, хлебапрыёмнае прадпрыемства Вялейскага камбікормавага заводу, аддзяленьне сельгасхіміі, сельгастэхніка, раённая нарыхтоўчая кантора, гаспадарчы двор саўгасу, рамонтныя майстэрні, жывёлагадоўчы комплекс і фэрма, міжраённая жыльлёва-камунальная гаспадарка, газанапаўняльная станцыя, асфальтава-бэтонны завод, малое прадпрыемства «Віком», база райспажыўсаюзу.

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзіцца помнік архітэктуры — драўляная царква 19 стагодзьдзя.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965 годзе ў цэнтры Княгініна ў гонар ушанаваньня памяці 36 вяскоўцаў, якія загінулі ў баях падчас Вялікай Айчыннай вайны, быў усталяваны абэліск.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска зьяўляецца радзімай:

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1924 годзе ўпаўнаважаны ад сялянаў вёсак Васюлькі, Міцкавічы, Княгінін і чыгуначнай станцыі Крывічы Я. Антановіч падаў школьнаму інспэктару Вялейскага павету прашэньне замяніць існую ў Княгініне польскую школу на беларускую, а таксама 32 дэклярацыі на 52 дзяцей, бацькі якіх дамагаліся школы на роднай мове. Інспэктар адмовіў, саслаўшыся на тое, што «мала беларусаў».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
  2. ^ Літоўскі гістарычны архіў. Фонд 605, вопіс 6, справа 110. старонка 54, 54 абарот

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]