Кніга Ёва (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Ёва
Тытульная старонка з гравюрай «Хвастаньне Ёва»
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 1517
Колькасьць старонак: 52 аркушы
Папярэдні твор: Псалтыр
Наступны твор: Выслоўі Саламонавы

Кні́га ЁваКнига светого Иова починается еже словеть Иовъ») — другое вядомае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 10 верасьня 1517 году.

Зьмест кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выданьне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асьветнік распавядае пра значэньне кнігі і апісвае яе зьмест. Пасьля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасьляслоўе, дзе адзначаецца выдаўца, месца друкаваньня («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў сьвет.

Друкарскія асаблівасьці выданьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданьне кнігі вядома ў двух варыянтах. У адным з варыянтаў тытул зьменшаны на другім аркушы, адварот якога пусты, а прадмова адсутнічае. Фармат усіх выданьняў — у чвэрць аркуша, аб’ём — 52 аркушы (апошні аркуш пусты), якія сабраны ў 6 сшыткаў (у першым і апошнім сшытках на 10 аркушаў, у астатніх па 8). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выданьня выкарыстаны дзьве аднолькавыя гравюры (на першым і чацьвертым аркушы, у другім варыянце — гравюра на першым аркушы адсутнічае), застаўка, 46 ініцыялаў, надрукаваных з 34 дошак. На першым аркушы (у другім варыянце на другой старонцы) зьмешчана віньетка, якая таксама ёсьць у выдадзенай раней Псалтыры. У верхняй частцы аркушаў калёнтытулы «Книга» (адваротны бок) і «Светого Иова» (верхні бок).

Усяго захавалася 15 асобнікаў кнігі Ёва, зь іх 5 поўныя. Варыянт з пустым апошнім аркушам вядомы толькі ў адным асобніку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга Ёва (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў