Кодзі (Калеты)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кодзі — колішняя вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці на рацэ Марыха. Кодзі ўваходзілі ў склад Сапоцкінскага пасялковага савету.

Некалі адзіная вёска Кодзі, падзеленая ракой Марыхай, была адпаведна падзелена мяжой паміж БССР і ЛетССР (даўняя мяжа Польскай Рэспублікі і Летувы). У выніку ўтварыліся дзьве вёскі — беларуская і летувіская (Кодзі або Куаджай).

У незалежнай Беларусі вёска пэўны час існавала пад сваёй назвай[1], а ў другой палове 1990-х была прыпісаная да вёскі Калеты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]