Кола грукатала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кола грукатала
Вокладка альбому Кола грукатала. Палац. 2012
Студыйны альбом Палац
Выдадзены кастрычнік 2012
Запісаны 2005—2012
Жанр Фолк-рок
Мова Беларуская
Выдавец Вігма
Храналёгія Палац
Сьвяточны
(2003)
Кола грукатала
(2012)
Салдат-доктар
(2012)
Прафэсійны агляд

«Ко́ла груката́ла» — пяты студыйны альбом беларускага фолк-гурта Палац, выдадзены ў кастрычніку 2012 году.

Альбом стаў першым дыскам гурта за дзевяць гадоў і атрымаў добрыя водгукі аглядальнікаў[1].

Пра альбом[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць сьпеваў з альбома належаць аўтарству лідара гурта Алегу Хаменка, аднак усе яны зьвязаны з беларускімі легендамі і паданьнямі. Кожная кампазыцыя прысьвечана канкрэтнаму сьвяту або падзеі. Так, песьня «Кола грукатала» зьвязана са святам Сёмухай (Троіцай), «Прыляцела ластаўка» — са сьвятам Пятра і Паўла. Кампазыцыя «Праваджала маці сына» была створана на аснове ўзгадваньня аб песьні, якую сьпявалі ўдзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў[2].

Афіцыйная прэм’ера трэка «Ластаўка» адбылася вясной 2006 году. Песьня «Кола грукатала», якая стала адным з гітоў гурта, была прадстаўлена ў канцы 2007 году ў межах адборачнага тура на конкурс Эўрабачаньне[1]. Гэты сьпеў таксама заняў 62 месца ў рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень» па вэрсіі вэб-сайту «Тузін гітоў», складзеным у 2015 годзе[3].

Кампазыцыі «Страла» і «Русалкі» — беларускія народныя сьпевы, упершыню запісаныя гуртом у 1995 годзе для альбома «Палац»; на дыску яны прысутнічаюць у якасьці дадатка ў новых аранжыроўках.

Інструмэнтальная частка альбома ўяўляе сабой саўндтрэкі для аўдыёказкі «Салдат-доктар», прэзэнтаванай Палацам у тым жа годзе.

На песьню «Кола грукатала» зьняты відэакліп (рэжысэр - Анатоль Вечар)[4].

Рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом быў добра сустрэты крытыкамі: на сайце Experty.by, прысвечанаму беларускай музыцы, ён атрымаў сярэднюю адзнаку 9 з 10. Аглядальнікі сайта адзначылі, што альбом ужо можна запісваць у клясыку айчыннай фолк-музыкі і ён атрымаўся ня горшым за папярэднія працы гурта. Былі вылучаны песьні «Кола грукатала», «Шэрая поўсьць» і «Стаіць вярба»[1].

Альбом выйграў узнагароду ў намінацыі «Лепшы фолк-альбом» за 2012 год па вэрсіі сайта Experty.by[5], а таксама заняў пятае месца сярод лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных з 2008 па 2012 гады[6].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Працягласьць
1. «Кола грукатала»   3:34
2. «Хай месяц лунае»   4:38
3. «Шэрая поўсьць»   3:21
4. «Стаіць вярба»   3:45
5. «Прыляцела ластаўка»   4:42
6. «Птушка»   4:48
7. «Маці»   3:59
8. «Сьпейце, хлопцы»   4:15

Дадатак 1

Назва Працягласьць
9. «Страла»   4:22
10. «Русалкі»   3:51

Дадатак 2

Назва Працягласьць
11. «Вясельны маршык»   1:53
12. «Фаніпальскі вальс»   2:27
13. «Марш Белякова»   2:14
14. «Грукоча кола млына»   3:36

Удзельнікі запісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыка — Алег Хаменка (1,2,3,5,6,8), народная ў апрацоўцы Алега Хаменкі (4), народная ў апрацоўцы гурта «Палац» (9,10), Зьміцер Карабач (11,12), Юры Белякоў (13)

Словы — Алег Хаменка паводле народных сьпеваў і прыказак (1,2,3), Алег Хаменка (3,7,8), народныя (4,9,10), Анатоль Сыс (6)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]