Кольбэйн Сыгтарсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кольбэйн Сыгтарсан
Кольбэйн Сыгтарсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1990 (24 гады)
Рэйк’явік, Ісьляндыя
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аякс
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2010—2011
2011—
ГК
АЗ Алькмаар
Аякс
5 (1)
32 (15)
34 (17)
Нацыянальная зборная
2010— Ісьляндыя 17 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 верасьня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
10 верасьня 2013.

Кольбэйн Сыгтарсан (па-ісьляндзку: Kolbeinn Sigþórsson; нарадзіўся 14 сакавіка 1990, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца клюбу «Аякс» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кольбэйн распачаў футбольную кар’еру ў «Вікінгуры», пазьней у 2003 годзе ва ўзросьце 13 гадоў перайшоў у табар клюбу «ГК», дзе дэбютаваў у 2006 годзе[1]. Ён згуляў пяць матчаў за каманду й забіў адзін гол. Неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх грандаў, як то «Рэалу» й «Арсэналу», двойчы ўступаў у перамовы з апошнім, але палічыў за лепшае ўсё ж такі нідэрляндзкі «АЗ»</ref name="skysports">[2].

5 жніўня 2010 году Кольбэйн дэбютаваў у Лізе Эўропы ў матчы супраць «Гётэборга»[3]. Першы гол забіў 29 жніўня 2010 году ў рамках першынства Нідэрляндаў у браму ратэрдамскага «Эксэльсіёру», а 29 студзеня 2011 году й зусім забіў пяць мячоў, аформіўшы хет-трык у першым тайме матчу супраць «ВВВ-Вэнлё» і забіўшы яшчэ два ў другім[4]. За гульцом сачылі дортмундзкая «Барусія», «Ньюкасл Юнайтэд» і амстэрдамскі «Аякс», і Сыгтарсан абраў апошні клюб[5]. 4 ліпеня 2011 году клюбы дамовіліся аб кошце гульца ў 4,5 мільёнаў эўра.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля гульняў за юнацкія й моладзевую зборныя краіны, Кольбэйн дэбютаваў за нацыянальную зборную Ісьляндыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 21 сакавіка 2010 году, забіўшы другі гол у матчы, які скончыўся на карысьць ісьляндцаў зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аякс

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кольбэйн Сыгтарсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў