Кольцы плянэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галоўнае кальцо Юпітэру. Здымак апарата «Галілея».

Кольцы планеты — сыстэма плоскіх канцэнтрычных утварэньняў з пылу й лёду, круціцца вакол плянэты ў экватарыяльнай плоскасьці. Кольцы выяўлены ва ўсіх газавых гігантаў Сонечнай сыстэмы: Сатурну, Юпітэру, Урану, Нэптуну і, магчыма, у Рэі, спадарожніка Сатурну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыстэма кольцаў Сатурну была адкрыта ў 17 стагодзьдзі. Першым яе назіраў хутчэй за ўсё Галілео Галілей у 1610 годзе, аднак з-за нізкай якасьці оптыкі ён бачыў ня кольцы, а толькі «прыдаткі» па абодва бакі Сатурну.

У 1655 годзе Крыстыян Гюйгэнс, выкарыстоўваючы больш дасканалы чым у Галілея тэлескоп, першым убачыў кольцы Сатурну і запісаў: «Колам акружаны тонкім, плоскім, нідзе не дакранайся, да экліптыкі нахіленым».

Больш за 300 гадоў Сатурн лічыўся адзінай плянэтай, акружанай кольцамі. Толькі ў 1977 годзе, пры назіраньні пакрыцьця Ўранам зоркі, у плянэты былі выяўленыя кольцы. Слабыя і тонкія кольцы Юпітэра былі адкрыты ў 1979 годзе касьмічным апаратам «Вояджэр-1». Праз 10 гадоў, у 1989 годзе, «Вояджэр-2» выявіў кольцы Нэптуна.

Кольцамі можа валодаць таксама спадарожнік Сатурна Рэя. Зьвесткі, перададзеныя ў лістападзе 2005 і ў жніўні 2007 году апаратам «Касіні-Гюйгэнс», паказалі, што пры заходзе ў «цень» Рэі, паток рэгіструюцца ад Сатурну электронаў некалькі разоў анамальна памяншаўся, што можа сьведчыць аб наяўнасьці ў Рэі трох кольцаў(en).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кольцы плянэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў