Конкурс песьні Эўрабачаньне-1970

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1970
Дата 21 сакавіка
Вядоўцы Вілі Доб
Тэлеканал гаспадароў NOS
Месца Амстэрдам, Нідэрлянды
Пераможная песьня «All Kinds of Everything» (Ірляндыя)
Сыстэма галасаваньня У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні.
Колькасьць краін 12
Сыход Нарвэгія
Партугалія
Фінляндыя
Швэцыя
Нуль ачкоў Люксэмбург
1969        1971

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1970» стаў 15-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1970 году ў горадзе Амстэрдам (Нідэрлянды), у кангрэс-цэнтры RAI. Фінляндыя, Нарвэгія, Швэцыя і Партугалія вырашылі ня ўдзельнічаць у конкурсе з-за нязгоды зь дзейснай сыстэмай галасаваньня, у выніку чаго лік удзельнікаў скараціўся да 12. Бо летась было чатыры пераможцы, была праведзена лёсаваньне, якое вызначыла, якой з краін прыйдзецца праводзіць наступны конкурс. Лёсаваньне выйгралі Нідэрлянды. Афармленьне конкурсу пазьней было прызнана эталёнам сцэнічнага дызайну. Выступу прадстаўніка кожнай з краін упершыню папярэднічала тэлепаштоўка.

Былі занесены зьмены ў правілы, для таго каб прадухіліць магчымасьць таго, што пераможцамі конкурсу стануць некалькі песень. У адпаведнасьць зь імі, калі выканаўцы атрымліваюць аднолькавую колькасьць ачкоў, яны павінны былі паўторна выканаць песьню і ўсё журы, акрамя прадстаўнікоў краін, якія ўдзельнічалі ў перасьпеўцы, ізноў вызначалі пераможца. У выпадку паўторнай нічыёй, Гран-Пры будзе ўручаны абедзьвюм краінам.

Выканаўца Дана, якая прадстаўляла Ірляндыю, выйграла Гран-Пры зь песьняй «All Kinds of Everything», апярэдзіўшы на 6 балаў прадстаўніка Вялікабрытаніі Мэры Хопкіна, які заняў 2-е месца зь песняй «Knock, knock (Who’s there?)» Будучая гішпанская зорка Хуліё Іглесіяс заняў 4-е месца.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
12 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Дана All Kinds Of everything 32 1
7 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Мэры Хопкін Knock, knock (who’s there?) 26 2
11 Сьцяг Нямеччыны ФРН Katja Ebstein Wunder gibt es immer wieder 12 3
9 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Хуліё Іглесіяс Gwendolyne 8 4
6 Сьцяг Францыі Францыя Guy Bonnet Marie Blanche 8 4
2 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Henri Dès Retour 8 4
1 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Patricia and Hearts of Soul Waterman 7 7
10 Сьцяг Манака Манака Dominique Dussault Marlène 5 8
3 Сьцяг Італіі Італія Джані Марандзі Occhi di ragazza 5 8
5 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Jean Vallée Viens l’oublier 5 8
4 Сьцяг Югаславіі Югаславія Eva Sršen Pridi, dala ti bom cvet 4 11
8 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург David-Alexandre Winter Je suis tombé du ciel 0 12

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1970сховішча мультымэдыйных матэрыялаў