Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978
Дата 22 красавіка
Вядоўцы Дэні Фабр, Лявон Цытрон
Тэлеканал гаспадароў TF1
Месца Парыж, Францыя
Пераможная песьня «Abanibi» (Ізраіль)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12
Колькасьць краін 20
Нуль ачкоў Нарвэгія
1977        1979

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1978» стаў 23-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 22 красавіка 1978 году ў Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. Данія (упершыню з 1966 году) і Турэччына далучыліся да 18 краін-удзельніц папярэдняга конкурсу, давядучы лік удзельнікаў да 20-ці.

Упершыню конкурс вялі двое кіроўных. Замест відэапаштовак для прадстаўленьня выканаўцаў выкарыстоўваліся матэрыялы, зьнятыя за яго кулісамі.

Ізраіль перамог зь песьняй «Аbanibi», выкананай Ізхарам Коэнам і гуртам Alphabeta. Вядомы гішпанскі гурт Baccara, які выступаў за Люксэмбург са сваім будучым хітом «Parlez-vous français?» заняў 7 месца, а італьянскі гурт «Ricchi e Poveri» стаў 12-м. Нарвэгія фінішавала апошняй, набраўшы 0 ачкоў.

Трансьляцыю конкурсу глядзелі 450 млн тэлегледачоў. Тэлебачаньне Ярданіі замест выступу ізраільскіх выканаўцаў паказвала малюначак з малюнкам букета кветак. Калі падчас падліку галасоў стала ясна, што яны могуць выйграць конкурс, трансьляцыя была перапынена, а на наступны дзень было абвешчана, што пераможцам стаў прадстаўнік Бэльгіі, які насамрэч заняў другое месца.

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
18 Сьцяг Ізраілю Ізраіль Ізхар Коэн і Alphabeta Abanibi 157 1
10 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Jean Vallée L’amour ça fait chanter la vie 125 2
6 Сьцяг Францыі Францыя Joël Prévost Il y aura toujours des violons 119 3
14 Сьцяг Манака Манака Caline and Olivier Toussaint Les jardins de Monaco 107 4
1 Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя Colm T. Wilkinson Born to sing 86 5
13 Сьцяг Нямеччыны ФРН Ireen Sheer Feuer 84 6
17 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Baccara Parlez-vous français? 73 7
15 Сьцяг Грэцыі Грэцыя Tania Tsanaklidou Charlie Chaplin 66 8
7 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія José Vélez Bailemos un vals 65 9
9 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Carole Vinci Vivre 65 9
8 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Co-Co The bad old days 61 11
3 Сьцяг Італіі Італія Ricchi e Poveri Questo amore 53 12
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Harmony 't Is OK 37 13
20 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Björn Skifs Det blir alltid värre framåt natten 26 14
19 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Springtime Mrs. Caroline Robinson 14 15
16 Сьцяг Даніі Данія Mabel Boom boom 13 16
5 Сьцяг Партугаліі Партугалія Gemini Dai-li-dou 5 17
4 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Seija Simola Anna rakkaudelle tilaisuus 2 18
12 Сьцяг Турэччыны Турэччына Nazar Sevinçe 2 18
2 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Jahn Teigen Mil etter mil 0 20

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1978сховішча мультымэдыйных матэрыялаў