Коньяспор Конья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Коньяспор
Заснаваны 1922
Горад Конья, Турэччына
Стадыён Бююкшэхір
Умяшчальнасьць: 42 276
Прэзыдэнт Ömer Korkmaz[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
konyaspor.org.tr (тур.)

«Коньяспор» (па-турэцку: Konyaspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Коньі. Заснаваны ў 1922 годзе з назваў «Генчлербірлігі». Уладальнік Кубка Турэччыны (2017). Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны 22 чэрвеня 1922 году з назовам «Генчлербірлігі». У якасьці чэмпіёнаў рэгіянальнай футбольнай лігі Коньі клюб браў удзел у першым турэцкім нацыянальным чэмпіянаце ў 1924 годзе[1]. У 1965 годзе клюб аб’яднаўся з камандамі «Мэрамспору», «Сэльчукспору» і «Чымэнтаспору» і абраў новую назву — «Коньяспор». Новымі колерамі клюбу сталі чорны і белы. Урэшце, у 1981 годзе клюб чакала яшчэ адное ўз’яднаньне, то бок «Коньяспор» аб’ядналася з камандай «Конья Ідман Юрду», пераняўшы зялёна-белыя колеры дружыны. Па аб’яднаньні свой першы сэзон у 1981 годзе каманда правяла ў Другой лізе. Заўзятары мусілі чакаць на павышэньне ў клясе, якое, нарэшце, адбылося ў 1988 годзе, пасьля таго як каманда здабыла перамогу ў другім дывізіёне.

За часам сэзону 1988—1989 гадоў «Коньяспор» дакрочыў да паўфіналу Кубка Турэччыны, але былі выбіты адтуль будучым пераможцам турніру «Бэшыкташам». Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшым дывізіёне клюб у сэзоне 1992—1993 гадоў спыніўся на апошнім 16 месцы і быў вымушаны апусьціцца ў Другую лігу. Да вяртаньня «Коньяспору» прайшло шмат часу, і толькі праз 10 гадоў каманда вярнулася ў Супэрлігу (як на той час пачала звацца Першая ліга). У тым жа сэзоне 2003—2004 гадоў гульца з Коньі дасягнуў чвэрцьфіналу кубка краіны, але тамака быў выгуляны «Трабзанспорам» зь лікам 2:1 у дадатковы час. У 2004—2005 гадах каманду зноў дакрочыла да чвэрцьфіналу айчыннага кубка, нават выбіўшы з розыгрышу «Бэшыкташ». Аднак, прасунуцца далей клюб ня здолеў, бо ня даў рады ў матчы супраць «Дэнізьліспору», прагуляўшы зь лікам 5:4 паводле сэрыі пэнальці.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Дэніз Эрташ 2005
3 Сьцяг Турэччыны Аб Ясыр Субашы 1996
4 Сьцяг Турэччыны Аб Адыл Дэмірбаг 1997
5 Сьцяг Турэччыны Аб Угурджан Язгылы 1999
6 Сьцяг Турэччыны ПА Санэр Дыкмэн 1993
7 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Андэрсан Ньянгбо 1999
8 Сьцяг Румыніі ПА Аляксандру Чыкылдэў (ар. Галат.) 1997
9 Сьцяг Турэччыны Нап Мухамэт Дэмір 1992
10 Сьцяг Турэччыны ПА Юнус Малы 1992
11 Сьцяг Даніі Нап Люка Прып 1997
12 Сьцяг Бразыліі Аб Гільермэ Сыт’я (капітан) 1990
13 Сьцяг Турэччыны Бр Мэхмэт Эрдаган 2004
14 Сьцяг Турэччыны Аб Мэтэхан Мэрт 1999
15 Сьцяг Зімбабвэ Аб Тынэйдж Гадэбэ 1995
17 Сьцяг Альбаніі Нап Сокал Цыкалешы 1990
18 Сьцяг Сэнэгалу Нап Алясан Ндао 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Турэччыны Аб Джэбраіл Караел 1994
20 Сьцяг Турэччыны Аб Кахраман Дэмірташ 1994
21 Сьцяг Харватыі ПА Ніка Рак 2003
22 Сьцяг Турэччыны Аб Ахмэт Агуз 1993
23 Сьцяг Анголы ПА Бруну Паш 1998
25 Сьцяг Сэнэгалу Нап Булі Самбу 1998
26 Сьцяг Ганы ПА Эмануэл Баатэнг 1997
27 Сьцяг Польшчы Бр Якуб Словік 1991
30 Сьцяг Турэччыны Нап Гэкхан Тэрэ 1992
33 Сьцяг Сэрбіі Аб Філіп Дам’янавіч 1998
35 Сьцяг Турэччыны ПА Агулджан Юлгюн 1998
37 Сьцяг Францыі ПА Стывэн Нзанзі 1988
42 Сьцяг Турэччыны Нап Мэхмэт Алі Бююксаяр 2004
70 Сьцяг Калюмбіі Нап Марляс Марэна 1996
72 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Валён Этэмі (ар. Істанбулспор) 1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Turkey 1924». RSSSF.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]