Котра (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Котра
трансьліт. Kotra
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Абухаўскі
Насельніцтва: 220 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
СААТА: 4220860031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′8.4″ пн. ш. 24°11′19.9″ у. д. / 53.585667° пн. ш. 24.188861° у. д. / 53.585667; 24.188861Каардынаты: 53°35′8.4″ пн. ш. 24°11′19.9″ у. д. / 53.585667° пн. ш. 24.188861° у. д. / 53.585667; 24.188861
Котра на мапе Беларусі ±
Котра
Котра
Котра
Котра
Котра
Котра

Ко́тра[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Котра ўваходзіць у склад Абухаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска каля Скідзелю. У верасьні 1915 году тут вяліся моцныя супрацьстаяньні між адступаючай расейскай арміяй і надыходзячымі авангардамі нямецкіх войскаў. Адным з галоўных стратэгічных аб’ектаў баёў зьяўляўся чыгуначны мост праз Котру, непадалёку якога паўсталі могілкі. У міжваенныя гады немцы прыяжджалі сюды, каб прывесьці ў парадак могілкі, былі адлітыя новыя бэтонныя надмагільныя табліцы. Пазьней, ужо пры незалежнай Беларусі, могілкі былі новаўпарадкаваныя. І сёньня за могілкамі даглядаюць, скошаная трава, акуратныя таблічкі, на якіх і цяпер можна прачытаць імёны загінулых нямецкіх жаўнераў.[2]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 220 чалавек
  • 1999 год — 301 чалавек

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чальцы Гарадзенскага езуіцкага калегіюму ў Котры ў другой палове XVII ст. за свой кошт пабудавалі драўляны касьцёл, у якім затым праводзіліся каталіцкія набажэнствы для мясцовай шляхты, а таксама ўніяцкія для падданых сялянаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 165
  2. ^ http://harodnia.com/be/sionnia/zhyccio-horada/401-dalinaj-kotry Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы.
  3. ^ Владимир Лявшук. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII-XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня — Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.