Крагулі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крагулі
славац. Krahule
Крагулі
Герб Крагуляў
Першыя згадкі: 1331
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Ж’яр над Гронам
Рэгіён: Погранье
Староста: Міраслаў Шварц
Плошча: 10,76 км²
Вышыня: 872 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-45
Паштовы індэкс: 967 01 (Крэмніца 1)
NUTS: 516961
Нумарны знак: ZH
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′32″ пн. ш. 18°56′25″ у. д. / 48.72556° пн. ш. 18.94028° у. д. / 48.72556; 18.94028Каардынаты: 48°43′32″ пн. ш. 18°56′25″ у. д. / 48.72556° пн. ш. 18.94028° у. д. / 48.72556; 18.94028
Крагулі на мапе Славаччыны
Крагулі
Крагулі
Крагулі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.krahule.sk

Кра́гулі (па-славацку: Krahule, па-нямецку: Blaufuß, па-вугорску: Kékellő) — вёска ў раёне Ж’яр над Гронам Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, разьмешчаная ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў. Вядомая як «геаграфічны цэнтар Эўропы».

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Крэмніцкіх гораў на вышыні 872 м н. у. м., за 3 км на паўночны ўсход ад Крэмніцы. Ля вёскі, за 2,4 км на паўночны захад у бок Крэмніцкіх Баняў, знаходзіцца меркаваны геаграфічны цэнтар Эўропы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ўзьнікла падчас нямецкай калянізацыі, першыя згадкі пра яе адносяцца да 1331 року, калі ў дакумэнтах згаданы жыхар Бляўфус («блакітная нага»), праўдападобны заснавальнік паселішча. Сама вёска ўпершыню сустракаецца ў летапісах толькі ў 1442—1443 роках, а ейныя жыхары займаліся пастухоўствам(sk) і працавалі ў крэмніцкіх шахтах.

Амаль да канца XVIII стагодзьдзя адносілася да парафіі Пяргаў (цяпер Крэмніцкія Бані). У 1788 тут была пастаўленая капліца і заведзеная мэтрыка(sk). Асобная парафія ўтварылася ў 1806 року, калі быў высьвячаны касьцёл сьв. Яна Непамуцкага. Будынак сучаснай школы пастаўлены ў 1881 року, аднак падобная інстытуцыя дзейнічала ўжо з 1788.

У 1944—1945 роках мноства карпацкіх немцаў зьехалі перад надыходам Савецкай арміі. Камуністычная ўлада ў 1948 року перайменавала паселішча ў Крагулі і насяліла яго славакамі.

Частка жыхароў дагэтуль пражывае ў драўляных хатах і абрабляе высакагорныя палі і лугі. Тут добра расьце чорны авёс і «бляўфускі мак», які цэніцца на крэмніцкім рынку сваёй якасьцю.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзьвюхмоўная славацка-нямецкая таблічка на ўезьдзе ў вёску Крагулі (па-нямецку Бляўфус) — адзіную ў Славаччыне, дзе колькасьць нямецкіх жыхароў перавышае 20%

У Крагулях найбольшая ў Славаччыне адносная колькасьць нямецкіх жыхароў. Паводле вынікаў перапісу 2001 року 35 са 144 жыхароў назваліся карпацкімі немцамі. У выніку кіраўніцтва муніцыпалітэту прыняло нямецкую мову другой афіцыйнай дадаткова да славацкай. Такім чынам, Крагулі — адзіная вёска ў Славаччыне, якая выкарыстоўвае дзьве афіцыйныя мовы.

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крагулі
Славакі
  
61.42%
немцы
  
31.47%
Іншыя
  
7.11%
Нацыя Колькасьць (2011) % (2011) Колькасьць (2001) % (2001) Колькасьць (1930) % (1930)
славакі 121 61.42 107 74.31 2 0.28
чэхі 1 0.51 2 1.39 0 0.00
немцы 62 31.47 35 24.31 715 99.31
вугорцы 0 0.00 0 0.00 2 0.28
украінцы 1 0.51 0 0.00 0 0.00
іншыя 12 6.09 0 0.00 1 0.14
Агулам 197 100.00 144 100.00 720 100.00

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць касьцёл, могілкі, футбольнае поле, кароўнік, аўчарня, 3 пад’ёмнікі, крама, адміністрацыя, пажарная станцыя, карчма, 2 аўтобусныя прыпынкі і паштовае аддзяленьне.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгадныя ўмовы для заняткаў зімовымі і летнімі відамі спорту вызначылі прымяненьне вёскі як спартовага цэнтры. Над Крагулямі пабудаваны лыжны курорт, а ў самой вёсцы знаходзіцца турыстычная база «Цэнтар Эўропы Крагулі» і гатэль «Бляўфус». На Крагульскай гары пачынаецца спускавая траса «Белая сьцежка(sk)».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёску вядуць дарогі з Крэмніцы (паварот з трасы II/578, якая ідзе да курорту Скалкі) і з Крэмніцкіх Баняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крагулісховішча мультымэдыйных матэрыялаў