Краковія Кракаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краковія
Поўная назва па-польску: Miejski Klub Sportowy Cracovia Sportowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1906
Горад Кракаў, Польшча
Стадыён імя Юзэфа Пілсудзкага
Умяшчальнасьць: 15 572
Прэзыдэнт Януш Філіпяк[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cracovia.pl (пол.)​ (анг.)

«Крако́вія» (па-польску: Cracovia) — польскі футбольны клюб з гораду Кракава. Заснаваны 13 чэрвеня 1906 году і зьяўляецца адным з самых старых футбольных клюбаў Польшчы, і найстарэйшым зь існых на сёньня. Пяціразовы чэмпіён Польшчы (1921, 1930, 1932, 1937, 1948). Клюб ёсьць сузаснавальнікам Польскага футбольнага зьвязу (1919). У верасьні 2005 году ў штомесяцовым рэйтынгу часопіса Forbes клюб быў абраны самым каштоўным польскім клюбам, бо кошт клюбу, уключаючы кошт на брэнд, лягатып, зямлю і гульцоў, ацэньваўся ў 90 мільёнаў злотых, што ў паўтара разы было больш за паказчык другога месца ў сьпісе[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнрык Ёрдан у 1875 годзе.

Першыя гады футболу ў Кракаве асацыююцца з прафэсарам Гэнрыкам Ёрданам. Гэнрак быў польскім мэдыкам і піянэрам фізычнае культуры ў краіне, які правёў некаторы час у Вялікабрытаніі, а па вяртаньні ў родны горад пазнаёміў тамтэйшых юнакоў з футболам. Ёрдан быў вялікім прыхільнікам усякага віду спорту і гімнастыцы. 12 сакавіка 1889 году ён заснаваў Парк гульняў у Кракаве, які звычайна называлі Ёрданавым паркам. Такія ўстановы, пазьней распаўсюдзіліся па ўсёй Аўстрыйскай Галічыны, і акрамя гімнастыцы, моладзь там знаёмілася з футболам.

Але першая футбольная гульня на польскай зямлі адбылася не ў Кракаве, а ў Львове 14 ліпеня 1894 году, калі адбыўся шасьціхвілінны матч паміж камандамі Львова і Кракава. Гаспадары аказаліся лепшымі, атрымаўшы перамогу зь лікам 1:0 праз адзіны гол Уладзімера Хоміцкага. У 1904 годзе група студэнтаў зь Львова разам з прафэсарам Яўгеніюшам Пясэцкім прыехала ў Кракаў, каб правесьці выставачны матч. Матч скончыўся паразай Львова зь лікам 4:0.

13 чэрвеня 1906 году ў Кракаве лічыцца важнай датай у гісторыі футболу. У гэты дзень адбыліся два матчы мясцовых школаў. Пра гэтыя матчы было абвешчана ў кракаўскіх газэтах. «Чорны Львоў» перамог каманду «Бела-чырвоных», а IV гімназія была мацней за акадэмікаў. Матчы былі цёпла сустрэтыя прыхільнікамі футболу ў Кракаве, якія былі зьдзіўленыя, убачыўшы ўпершыню сапраўдную футбольную экіпіроўку, якую прывезьлі футбалісты зь Львову. 13 чэрвеня таксама лічыцца днём стварэння «Краковіі».

Увосень 1906 году адбыўся яшчэ адзін турнір, у якім удзельнічалі ажно 16 камандаў. Непасрэдна перад матчамі Ежы Люстгартэн з каманды акадэмікаў прыдумаў новае імя для клюбу — «Краковія», што зьяўляецца лацінскай назвай гораду. 21 кастрычніка 1906 году каманды «Краковія» і «Бела-чырвоныя» згулялі паміж сабою ў нічыю 1:1. У наступным годзе, сутыкнуўшыся зь цяжкасьцямі, гэтыя дзьве каманды вырашылі аб’яднаць свае сілы, стварыўшы такім чынам больш моцны клюб, які прыняў назву «Краковія» і бела-чырвоныя колеры. Зборны клюб адправіўся у львоў 1 ліпеня 1907 году, дзе трываў паразу ад «Чорнага Львова» зь лікам 4:1.

«Краковія» ў 1921 годзе.

У 1908 годзе ў Кракаў прыехаў ангелец Ўільям Калдэр. Ён быў настаўнікам ангельскае мовы і вялікім прыхільнікам футболу. Менавіта ў ягонай кватэры былі вырабленыя першыя пасьведчаньні клюбу і значкі. У траўні таго ж году «Краковія» ўпершыню згуляла матч супраць замежнага клюбу. Гэтым клюбам быў этнічны нямецкі клюб «Тропаў», але на сёньня Опава, адкуль паходзіў клюб, месьціцца ў Чэхіі. Да Першай сусьветнай вайны клюб далучыўся да Аўстрыйскага футбольнай зьвязу і браў удзел у чэмпіянаце Галічыны. 31 сакавіка 1912 году клюб атрымаў ва ўласнасьць асабісты стадыён. У гэтыя часу клюб праводзіў шмат матчаў супраць чэскіх, аўстрыйскіх і нямецкіх камандаў.

У 1919 годзе клюб стаў сузаснавальным Польскага футбольнага зьвязу ў новастворанай польскай дзяржаве. У 1920 годзе фэдэрацыя ня здолела правесьці чэмпіянат па ўсёй краіне. Сытуацыя была небясьпечнай, бо польскія межы ня былі вызначынымі, а Польшча вяла некалькі войнаў з суседзямі. У гэтых умовах кракаўская філія футбольнага зьвязу арганізавала ўласнае першынство. «Краковія» атрымала перамогу ў турніры, апярэдзіўшы «Віслу». У наступным годзе, у матчах 1921 году, «Краковія» стала першым чэмпіёнам Польшчы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 4 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Румыніі ПА Корнэл Рыпэ 1990
3 Сьцяг Даніі Аб Андрэас Скоўгар 1997
4 Сьцяг Польшчы ПА Павал Ярашынскі 1994
5 Сьцяг Румыніі Аб Вірджыл Гіцэ 1998
6 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Яні Атанасаў 1999
7 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Макух 1999
8 Сьцяг Даніі ПА Матыяс Гэба 1995
9 Сьцяг Фінляндыі Нап Бэньямін Кяльман 1998
10 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Ракочы 2002
11 Сьцяг Даніі ПА Мікель Майгор 1995
13 Сьцяг Польшчы Бр Сэбастыян Мадэйскі 1997
15 Сьцяг Польшчы Аб Каміль Глік 1988
15 Сьцяг Польшчы ПА Мацей Мрозік 2005
17 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Бохнак 1998
18 Сьцяг Японіі ПА Такута Осіма 1998
19 Сьцяг Ісьляндыі Аб Давід Оляфсан 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Польшчы ПА Караль Кнап 2001
21 Сьцяг Польшчы Нап Кацпэр Сьміглеўскі 2005
22 Сьцяг Фінляндыі Аб Арту Хосканэн 1997
23 Сьцяг Польшчы ПА Фабіян Бздыль 2007
24 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Югас 1992
25 Сьцяг Грузіі ПА Атар Какабадзэ 1995
30 Сьцяг Польшчы Бр Адам Вільк 1997
31 Сьцяг Славаччыны Бр Лукаш Гроша 1987
33 Сьцяг Альбаніі Аб Энэо Бітры (ар. Валерэнга) 1996
50 Сьцяг Польшчы Аб Францішак Дзявіцкі 2006
63 Сьцяг Польшчы ПА Філіп Рузга 2006
72 Сьцяг Польшчы ПА Бартломей Колец 2004
85 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Яблонскі 1991
88 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Сакалоўскі 1994
99 Сьцяг Польшчы Нап Шыман Доба 2005

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]