Краматорск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краматорск
Краматорськ
Герб Краматорску Сьцяг Краматорску
Першыя згадкі: 1868
Горад з: 1932
Рэгіён: Данецкая вобласьць
Кіраўнік: Аляксандар Ганчарэнка
Плошча: 305.24 км²
Насельніцтва: 157627 (2017)
Тэлефонны код: +380-626(4)
Паштовы індэкс: 84300-84390
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д. / 48.72083; 37.55556Каардынаты: 48°43′15″ пн. ш. 37°33′20″ у. д. / 48.72083° пн. ш. 37.55556° у. д. / 48.72083; 37.55556
Краматорск на мапе Ўкраіны
Краматорск
Краматорск
Краматорск

Крамато́рск (па-ўкраінску: Крамато́рськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, на рацэ Казённы Тарэц. Насельніцтва 158 тыс. чал. (2017)[1]. Знаходзіцца за 84 км ад Данецку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьвіўся ад пасёлку пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 годзе, да сучаснага даволі вялікага гораду абласнога значэньня, прамысловага цэнтру і транспартнага вузла.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц зьявілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва зьмянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорску й ягоных бліжэйшых прадмесьцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні й майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі нэаліту, якія працягвалі існаваць і ў пэрыяд раньняй медзі. У прадмесьцях Краматорску дасьледавана таксама Курганны магільнік мэталюрга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 годзе ўрад Расеі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысячаў дзесяцінаў казацкай зямлі, на якіх было заснаванае сяло Пятроўка. Пазьней гэтыя землі былі прададзеныя высакароднаму роду Абаза, пасьля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзьніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабелькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую аглямэрацыю — Краматорск.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак перапісу 2001 году 31,06% адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87% — расейскую, а 1,07% — іншую[2].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2%, расейцы — 26,9%, беларусы — 0,7%, а іншыя — 2,2%.

Насельніцтва (чал.)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017
12 000 12 305 94 114 115 385 149 832 178 163 198 094 181 025 157 627

Панарамы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама з крэйдавай гары
Панарама з крэйдавай гары
Краматорскі ландшафтны парк
Краматорскі ландшафтны парк

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]