Крамянёвая твань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэлбурнскі навуковы парк

Крамянёвая твань (па-ангельску: Silicon Fen) — назва клястэру высокатэхналягічных бізнэсаў па вытворчасьці праграмнага забесьпячэньня, электронікі і біятэхналёгіі, які знаходзіцца ў ваколіцах ангельскага Кембрыджу.

Назва «Крамянёвая твань» адсылае да аналягічнае Крамянёвае даліны ў амэрыканскай Каліфорніі, а «твань» — ад назвы ангельскага рэгіёну Ангельскіх балотаў.

Цяпер у Крамянёвай твані разьмяшчаюцца больш за 1000 высокатэхналягічных кампаніяў. Рэгіён мае адзін з найбольш гнуткіх рынкаў працы ў тэхналягічным сэктары; старт-апы часта закрываюцца, аднак іхніх супрацоўнікаў адразу ж наймаюць іншыя кампаніі. Такім чынам, правалы ня проста дапушчальныя, але ў пэўным сэнсе чаканыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]