Краснагорская пячора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Краснагорская пячора (па-славацку: Krásnohorská Jaskiňa) — карставая пячора ля паўночнага падножжа Сіліцкай гары Славацкага Карсту, якая разьмяшчаецца за 6,5 км на паўднёвы ўсход ад гораду Рожнава ў Славаччыне. Разам з унікальнымі прыроднымі ўпрыгожаньнямі і дзівоснымі формамі, складзенымі амаль цалкам з кальцыя, Краснагорская пячора ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў якасьці пячоры з найвялікшым сталягмітам у сьвеце, даўжыня якога складае каля 32.7 м і 12 м у дыямэтры[1]. Даўжыня самой пячоры складае 1350—1450 м.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Частка пячоры ад уваходу да «Залі Гігантаў» (Sieň obrov) сфармаваная пераважна з даляміту і далямітнага вапняка. Заднія часткі пячоры, такія як «Пэрлінавы карыдор» (Chodba perál), «Вялікая заля» (Veľká sieň) і «Люстэркавая заля» (Zrkadlová sieň) знаходзяцца ў чыстых вапняковых зонах. Праход пад назвай «Вялікі каньён» (Veľký kaňom) сфармаваўся ў выніку тэктаічных разломаў, якія, зрэшты, дапамаглі прыдаць належную форму шырокім памяшканьням у задняй частцы пячоры[2]. У шэрагу зь іншымі пячорам Славацкага Карсту Краснагорская пячора ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tamara Archleb Gály, The Encyclopaedia of Slovakia and the Slovaks: a concise encyclopaedia‎, pg. 370, Encyclopaedic Institute of the Slovak Academy of Sciences (2006), ISBN 80-224-0925-1
  2. ^ Martin Kubliniak, Krásnohorská jaskyna — Krásnohorská Cave at Geocaching na Slovensku

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]