Кругель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кругель
трансьліт. Kruhieĺ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Ратайчыцкі
Насельніцтва: 6 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 224139
СААТА: 1240855036
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°20′58″ пн. ш. 23°41′11″ у. д. / 52.34944° пн. ш. 23.68639° у. д. / 52.34944; 23.68639Каардынаты: 52°20′58″ пн. ш. 23°41′11″ у. д. / 52.34944° пн. ш. 23.68639° у. д. / 52.34944; 23.68639
Кругель на мапе Беларусі ±
Кругель
Кругель
Кругель
Кругель
Кругель
Кругель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кру́гель[2] (таксама — Кругэ́ль[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядомая з другой паловы XV стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага. Кароль Казімер IV дараваў права на валоданьне вёскай Дашко Барубічу[3].

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кругель у складзе Расейскай імпэрыі, належала Берасьцейскаму павету Гарадзенскай губэрні.

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ўладальнікам маёнтку быў памешчык Падгурскі. У гэты час тут была пабудавана драўляная праваслаўная царква сьв. Духу. Паводле перапісу 1897 году ў Кругелі было 17 двароў, 120 жыхароў, царква, карчма. У 1905 г. — 156 жыхароў, у народным вучылішчы 73 навучэнцы[3].

У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. У 1923 годзе тут было 17 двароў і пражывала 95 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінула 8 жыхароў вёскі[3].

Царква сьв. Духу XIX стагодзьдзя пабудовы была разабраная ў 1960-я гады[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 6 чалавек[1]
  • 1999 год — 7 чалавек

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
  3. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
  4. ^ Кругель на сайте globus.tut.by