Круглянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круглянскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Круглае
Дата ўтварэньня 30 ліпеня 1966, 17 ліпеня 1924 і 12 лютага 1935
Дата скасаваньня 16 верасьня 1959 і 8 ліпеня 1931
Кіраўнік Сяргей Ярмаліцкі
Насельніцтва (2018) 13 827[1]
Шчыльнасьць 15,7 чал./км²
Плошча 881,81[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 188 м[3]
Месцазнаходжаньне Круглянскага раёну
Круглянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кругля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Круглянскі раён мяжуе са Шклоўскім і Бялыніцкі раёнамі Магілёўскай вобласьці, Крупскім раёнам Менскай вобласьці і Талачынскім раёнам Віцебскай вобласьці. Цэнтар — м. Круглае. Тэрыторыя — 881,81[2] км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Друць
Цяцерынская ГЭС

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Круглянскі раён.

8 ліпеня 1931 году раён скасаваны. Да Талачынскага раёну далучаны Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Новапалескі, Паўлавіцкі, Скуратоўскі сельскія саветы; да Шклоўскага раёнуЗагаранкаўскі і Комсеніцкі; да Бялыніцкага раёнуСтаінскі і Цяцерынскі.

12 лютага 1935 году раён адноўлены. У яго складзе 13 сельскіх саветаў: Загаранкаўскі, Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Мархлеўскі, Палескі, Паўлавіцкі, Сіманавіцкі, Скуратоўскі, Стаінскі, Цяцерынскі і Шапялевіцкі.

16 верасьня 1959 году раён скасаваны. Тэрыторыя адышла ў склад Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.

30 ліпеня 1966 году раён адноўлены. У яго складзе Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Лясьнянскі, Паўлавіцкі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі сельскія саветы.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2002 году ў складзе Круглянскага раёну было 7 сельскіх саветаў: Комсеніцкі (14 населеных пунктаў), Круглянскі (40), Кручанскі (17), Лясьнянскі (18), Рубескі (15), Цяцерынскі (24) і Шапялевіцкі (14).

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

142 населеныя пункты.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 761 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 14 208 чалавек[5]; 2017 год — 13 988 чалавек[6]; 2018 год — 13 827 чалавек[1]

Русіфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку чэрвеня 2017 году ў вёсцы Лыскаўшчына быў усталяваны помнік расейскаму генэралу, рэдактару пецярбурскай газэты «Русскій мір» Міхаілу Чарняеву. Па сваіх поглядах ён быў імпэрцам і адэптам ідэі, што Расея павінная «сабраць» вакол сябе землі ўсіх славянаў і падпарадкаваць славянскія народы. Расейскі генэрал заклікаў да падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў. Помнік расейскаму асадніку ўсталяваны на дзяржаўныя сродкі арганізацыяй «Круглянская перасоўная мэханізаваная калёна №266»[7].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімер Саўчанка — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (2001—2010). Кіраваў калгасам у Круглянскім раёне, пазьней быў кіраўніком Круглянскага райвыканкаму.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Пад Магілёвам паставілі помнік расейскаму генэралу-славянафілу, рэдактару «Русского міра» ФОТА // Наша ніва

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]