Крупскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Крупскі раён
Coat of Arms of Krupki, Belarus.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Крупкі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2008) 27 470
Шчыльнасьць 13,1 чал./км²
Плошча 2,1 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Крупскага раёну
Крупскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-96
Паштовыя індэксы 222 0хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кру́пскі раё́надміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,1 тыс. км². Насельніцтва — 27 470[1] чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Крупкі.

На захадзе мяжуе з Барысаўскім, на поўдні — зь Бярэзінскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Бялыніцкім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, на ўсходзе — з Талачынскім, на поўначы — зь Лепельскім і Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхава).

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 685 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторі раёну цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Нача, Еленка, Можа і інш. належыць да басэйну Бярэзіны. Рэкі Эса, Ракітаўка, Высокая, Сухая, Юнга — да вадазбору Дзьвіны.

Найвялікшая возера — Сялява, яго абалону складае ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Прокшыцкія балоты, у возеры водзіцца рэдкая рыба сяляўка. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы займаюць 42 % плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. Ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня — Сялява.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 33,9 тыс.
  • 2006 год — 28,2 тыс.
  • 2008 год — 27,5 тыс.

Па стане на 1 студзеня 2009 року на тэрыторыі раёну жыве 27 470 чалавек, у тым ліку ў раённым цэнтры 7 880 чалавек, што складае 28,6 %. Сельскія жыхары — асноўная частка насельніцтва раёну.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыстэму адукацыі раёну складае 51 навучальная ўстанова: 16 сярэдніх школаў, дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, сярэдняя школа-сад, 6 базавых школаў, 4 пачатковыя школы, 12 дзіцячых садкоў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар дзіцячай творчасьці, дзіцячая і юнацкая спартовыя школы, 2 музычныя школы, рэгіянальны цэнтар прафэсійнай адукацыі, завочная сярэдняя школа.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крупскае тэрытарыяльнае мэдычнае аб'яднаньне складаецца з 2 лякарань, раённай паліклінікі, 6 лекарскіх амбуляторыяў, 25 фэдьдчарска-акушэрскіх пунктаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне дзейнічае 67 установаў культуры, у тым ліку раённы цэнтар культуры, 3 местачковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 19 сельскіх клюбаў, 6 клюбаў-бібліятэк, 34 бібліятэкі, 13 кінаўстановак.

У 2004 у новым будынку адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музэй, пазьней карцінная галерэя і дом рамёстваў.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне месьцяцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай прамысловасьць, разьвітая вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

  • ТАА «Амкадар-Можа».
  • торфабрыкетны завод «Туршоўка».
  • плодаагароднінны завод.
  • дрэваапрацоўчы камбінат.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і сьвінагадоўлі, вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі каапэратывамі. 4 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы далучаныя да арганізацыяў раёну. У склад АПК уваходзяць:

  • УП «Квеціна».
  • ААТ «Лянок».
  • ЗАТ «Хацюхова».
  • ААТ «Халопеніцкі масларобча-сыраробчы завод».
  • РУСП «Экспэрымэнтальная база "Эса"».

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі і аўтамабільная дарогі БерасьцеМасква, аўтадарога ЧашнікіБобрБярэзань. Апроч таго, праз раён праходзяць газаправоды «Таржок—Менск—Івацэвічы» «Ямал—Эўропа», якія абслугоўвае ААТ «Белтрансгаз».

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён улучае адно места, два мястэчкі і 229 сельскіх населенных пунктаў.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008.ISBN 978-985-90150-4-5.
  • Крупский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]