Крывароскі мэтратрам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крывароскі хуткасны трамвай
Лягатып
Трамвай на станцыі Зарычна
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Крывы Рог, Украіна
Пачатак працы 26 сьнежня 1986
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 18,7 км
Колькасьць станцыяў 11
Пасажырапаток на дзень 80 тыс. (2020)
Пасажырапаток на год 40 млн.
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Менскага мэтрапалітэну

Крывароскі хуткасны трамвай (па-ўкраінску: Криворізький швидкісний трамвай) — гібрыдная транспартная сыстэма, якая спалучае асаблівасьці мэтрапалітэну і трамвая, знаходзіцца ў Крывым Рогу (Украіна). Працуе з 26 сьнежня 1986 году.

Працягласьць адзінай лініі складае 18,7 км, на ёй знаходзяцца 11 станцыяў, зь іх пад зямлёй — 6,8 км (40%) з 4 станцыямі. Дзейнічаюць 2 маршруты: «Кальцавая» — «Плошча Працы» і «Кальцавая» — «Зарычна». На лініі адзінае дэпо, што месьціцца непадалёк ад станцыі «Плошча Працы». Большая частка лініі пабудаваная паводле стандартаў мэтрапалітэну, але ў якасьці рухомага складу выкарыстоўваюцца трамвайныя вагоны, а не цягнікі мэтро. Адзінае места ва Ўкраіне, дзе ўзаконены левабаковы рух.