Крыж Эўфрасіньні Полацкай (манэта)
Памятная манэта «Крыж Эўфрасіньні Полацкай» — беларуская юбілейная манэта Нацыянальнага банку Беларусі ўведзена ў абарачэньне 17 кастрычніка 2007 году. Манэта выбіта са срэбра і золата — наміналам 1000 рублёў.
Намінал 1000 рублёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- проба срэбра: 925
- проба золата: 999
- вага манэты: 1 083.80 г
- вага чыстага срэбра: 1 000.00 г
- вага чыстага золата: 0.130 г
- дыямэтар: 100.00 мм
- манэта аксідаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
- якасьць: «пруф-лайк»
- наклад: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 4 192 000 руб. у футляру
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у цэнтры — выява Спаса-Прэабражэнскай царквы; долу зьмешчаны надпіс «СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА», зьлева выява дзяржаўнага гербу Беларусі, пад ім надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; справа — «1000 РУБЛЁЎ», долу — год біцьця.
- Рэвэрс: па цэнтру — выява Крыжа Эўфрасіньні Полацкай пакрытага золатам і ўпрыгожанага каляровымі штучнымі камянямі; зьлева і справа — вэртыкальныя надпісы: «КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ 1161».
Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Маскоўская мынца Дзяржзнаку, Масква.
Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Манэта заняла Першае месца ў міжнародным конкурсе «Манэта году — 2009» у намінацыі «Самая натхняльная манэта»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Беларускія манеты — лепшыя(недаступная спасылка) // Радыё рацыя