Крыптазой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыптазо́й — першы з двух эонаў у гісторыі Зямлі. Назва азначае «(эра) схаванага жыцьця». Пачаўся прыблізна 4,5 мільярды рокаў таму і працягваўся каля 3958 мільёнаў рокаў. Выдзелены ў 1930 року амэрыканскім геолягам Дж. Чэдвікам. Паводле працягласьці на крыптазой прыпадае 88% гісторыі Зямлі. Характарызуецца адсутнасьцю або амаль незаўважнай прысутнасьцю жывога рэчыва на плянэце. Падзяляецца на гадэй, архэй і пратэразой, якія зь нядаўніх часоў уважаюцца за самастойныя эоны. Цягам крыптазою адбыліся значныя дэфармацыі зямной кары. Адклады, што ўтварыліся ў гэты час, складаюць падмурак старажытных плятформаў і выходзяць на паверхню ў межах крышталічных шчытоў. З крыптазоем павязаныя адклады жалезных, марганцавых, палімэталічных ды іншых рудаў, граніту, будаўнічага камню.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]