Крыстафэр Чараповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстафэр Чараповіч
швэдз. Christofer Czerapowicz
«Цмокі-Менск» — №35
лёгкі форвард
Рост: 201 см
Грамадзянства: Швэцыя
Дата нараджэньня: 15 верасьня 1991 (32 гады)
Швэцыя
Коледж: каледж Дэвідсан
Драфт: не абраны, 2014
Клюбная кар’ера
  • Каледж Дэвідсан (2010—2014)
  • Сёдэртэлье Кінгс (2014—2016)
  • Кросна (2016—2017)
  • Андора (2017)
  • Цмокі-Менск (з 2017 году)

Крыстафэр Чараповіч (па-ангельску: Christofer Czerapowicz; нарадзіўся 15 верасьня 1991 году) — швэдзкі баскетбаліст. Амплюа — форвард. У 2017 годзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск».

З 2010 па 2014 гады выступаў у ЗША ў NCAA за каманду каледжу Дэвідсан, набіраючы ў 2014 годзе 8,8 пункту і 4,3 падбора ў сярэднім за 25 хвілін на пляцоўцы. Форвард ня быў абраны на драфце НБА-2014 і вырашыў пачаць прафэсійную кар’еру ў Эўропе.

Першым клюбам для Чараповіча стаў швэдзкі «Сёдэртэлье Кінгс». У ім Крыс правёў два сэзоны — з 2014-га па 2016-ы, двойчы пры гэтым стаўшы чэмпіёнам краіны. Сэзон 2016/17 пачынаў у польскім «Кросна», дзе ў 20 матчах набіраў 17,7 пункту і 6,9 падбора, атакуючы з далёкай дыстанцыі з 49% выніковасьцю. У лютым 2017-га Чараповіч перайшоў у клюб «Андора». У чэмпіянаце Гішпаніі ён згуляў 13 матчаў, дапамагаючы камандзе 5,3 пунктамі і 2,5 падборамі.

У 24 гады дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Эўропы-2017. Форвард узяў удзел ва ўсіх чатырох матчах супраць Расеі ды Босьніі і Герцагавіны, набіраючы ў сярэднім 8,8 пункту і 4,3 падбора за 24 хвіліны на пляцоўцы[1]. Аднак зборная Швэцыі не прабілася на Эўрабаскет.

У 2017 годзе падпісаў на адзін год кантракт з «Цмокі-Менск».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]