Крыстыян Гюйгэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крыстыян Гюйгэнс
Christiaan Huygens
Christiaan-huygens4.jpg
Нарадзіўся 14 красавіка 1629
Гаага
Памёр 8 ліпеня 1695
Гаага
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка, астраномія
Месца працы Француская Акадэмія навук
Альма-матэр Лейдэнскі ўнівэрсытэт

Крыстыян Гюйгэнс (нід. Christiaan Huygens; 14 красавіка 1629, Гаага8 ліпеня 1695, там жа) — нідэрляндзкі мэханік, фізык, матэматык, астраном і вынаходнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гюйгэнс нарадзіўся ў Гаазе. Ягоны бацька, Канстантэйн Гюйгэнс, тайны саветнік прынцаў Аранскіх, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім унівэрсытэце, затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У 1651 годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».

Разам з братам ён удасканаліў тэлескоп, давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, Тытан.

У 1657 годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю ківачовага гадзіньніка. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая сьлепата. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.

У 1665 годзе па запрашэньні Жана-Батыста Кальбэра асеў у Парыжы і быў залічаны ў сябры Акадэміі навук. У 1666 годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.

У 1673 годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па кінэматыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта мэханікі

У сувязі з хуткім скасаваньнем Нанцкага эдыкта ў 1681 годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар Гюйгэнса былі названыя:

Commons-logo.svg  Крыстыян Гюйгэнссховішча мультымэдыйных матэрыялаў