Крычынскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крычы́нскія (Найман-мурза-Найманскія; Kryčynskija; па-польску: Kryczyńscy) — татарскі княскі род у ВКЛ гербу “Радван” і "Радван зьменены", адгалінаваньне Наймановічаў. У сваю чаргу ад Крычынскіх пайшлі наступныя роды: Каскевічы, Асановічы, Рацькі, Базарэвічы. Частка прадстаўнікоў роду, пераважна нашчадкі Мустафы Самуэлевіча, перайшла зь ісламу ў каталіцтва.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алішка, харужы кандрацкае харугвы пасьля 1525. Сын Казка Мантыкавіча Наймановіча.

  1. Шчасны
    1. Казка, уладальнік маёнтку Казкевічы й часткі Крычыну.
      1. Асан Каскевіч, заснавальнік Каскевічаў, ж. – Багдана зь Пятровічаў-Ціцінскіх
        1. Ях’я, заснавальнік Асановічаў
        2. Роджка, заснавальнік Рацькаў
  2. Мартуза (?-каля 1600), харужы харугвы кандрацкае
    1. Базар, пачынальнік Базарэвічаў
      1. Алей
      2. Багдан
      3. Адам
      4. Якуб
      5. Фурс
    2. Абрагім (?-каля 1616), харужы харугвы кандрацкае ад каля 1600; ж. – 1) Хаўка Абдулаўна; 2) Нэта Карчэўская, ліцьвінка-хрысьціянка
      1. (ад 1) Сабаталь
      2. (ад 2) Ян Глухі, харужы харугвы кандрацкае ад каля 1616, выехаў на старасьць у Турэччыну
        1. Аляксандар (?-1673), ротмістар татарскі, кіраўнік паўстаньня ліпкаў, бэй Бару
      3. (ад 2) Эльляш
        1. Аляксандар (?-1704), загінуў у бітве пад Крышбаргам, ж. – 1) Гальшка Тарасоўская; 2) Хадыча Райжэўская
          1. (ад 1) Самуэль, паручнік у каралеўскім палку
            1. Мустафа, меў 4 сыны, сем унукаў, 9 праўнукаў і прынамсі 10 прапраўнукаў. Сярод ягоных прапраўнукаў былі Уладыслаў (дырэктар гімназіі ў Злочаве), Браніслаў (дырэктар гімназіі ў Мельцу), Разалія з Крычынскіх (маці Аляксандра Сулькевіча, блізкага паплечніка Юзафа Пілсудзкага)
          2. (ад 1) Даніэль
            1. Аляксандар
            2. Давыд
          3. (ад 1) Абрагім
          4. (ад 2) Мустафа, ротмістар каралеўскі. Меў па мужчынскай лініі 10 унукаў, 17 праўнукаў, 34 прапраўнукі й прынамсі 20 прапрапраўнукаў. Сярод іх было 3 генэралы й 14 палкоўнікаў расейскае й польскае арміяў, ротмістраў, маёраў, капітанаў, у тым ліку сыны генэрала Канстантына браты Ольгерд (віцэ-міністар юстыцыі Азэрбайджану ў 1919-1920) і Леан (дырэктар канцылярыі Крымскага Ўраду ў 1918, гісторык, дасьледчык літоўскіх татараў) Крычынскія.
            1. Эльляш
            2. Давыд
            3. Аляксандар
          5. (ад 2) Багдан, палкоўнік войск літоўскіх. Меў па мужчынскай лініі 8 унукаў, 7 праўнукаў, прынамсі 5 прапраўнукаў і 6 прапрапраўнукаў, у т.л. ротмістры й 1 палкоўнік.
            1. Мустафа
            2. Давыд
          6. (ад 2) Білял
      4. (ад 2) Абрагім
      5. (ад 2) Самуэль
      6. (ад 2) Адам, ж. – Хава Тухтуеўна
        1. Давыд
        2. Абрагім
        3. Самуэль
      7. (ад 2) Шагун
      8. (ад 2) Якуб
    3. Багдан