Крыштап Жыгімонт Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Жыгімонт Пац
лац. Kryštap Žygimont Pac
Крыштап Жыгімонт Пац
Крыштап Жыгімонт Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1621
Памёр 10 студзеня 1684
Пахаваны
Род Пацы
Бацькі Стэфан Пац
Ганна з Дусяцкіх
Жонка Кляра Ізабэла дэ Майлі
Дзеці Сын (памёр у маленстве)
Дзейнасьць дыплямат, дзяржаўны дзяяч, палітык

Крыштап Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы (1646—1856), падканцлер (1656—1658) і канцлер вялікі літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Жыгімонт

Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[3].

Фармант -монт- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Жыгімонта зь імём Альгерд, якое таксама мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[4]), той жа фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Жыгімонта з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[5]. Увогуле, гэты фармант даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Валімонт, Відзімонт, Гаўдымунда, Даўмонт, Мінімонт, Нарымонт, Скірмант, Судзімонт, Эйсмонт, Ямонт, Монтвід, Монтвіл, Монтгайла, Монтрым, Монтаўт ды іншыя[6].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стэфана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх.

Навучаўся ў Кракаве, Падуі і Лейдэне. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камэдулаў, дзе фундаваў іхны кляштар. Служыў у францускай, гішпанскай і галяндзкай арміях, атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў. У 1651 року на чале ўласнай гусарскай харугвы браў удзел у вайне супраць казакоў ва Ўкраіне. Быў адным з творцаў Аліўскай дамовы (1660 рок) паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй.

Падтрымліваў прымірэньне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай і складаньня зь ёй хаўруса супраць Турэччыны, інсьпіраваў падпісаньне Андросаўскага замірэньня (1667 рок) і потым зьвязу з Маскоўскай дзяржавай.

Быў зацятым супернікам Радзівілаў. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфэдэратаў у войску[7].

Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі і праекту абараньня караля і вялікага князя пры жыцьці папярэдніка, але ў 1667 року перайшоў да прааўстрыйскай шляхецкай групоўкі. На выбарах караля падтрымаў кандыдатуру Міхала Вішнявецкага (1669 рок), выступіў супраць абраньня Яна Сабескага (1674 рок). У канцы жыцьця страціў палітычны ўплыў[8].

У шлюбе з Клярай Ізабэлай дэ Майлі (1654 рок) меў сына, які памёр у маленстве.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]