Крыялітазона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыялітазо́на — частка крыясфэры ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца адмоўнай тэмпэратурай глеб і горных парод на працягу ўсяго году або прынамсі кароткі час (але ня менш за содні) і наяўнасьцю або магчымасьцю існаваньня падземных льдоў.

У крыялітазоне вылучаюцца пласт кароткачасовага і сэзоннага прамярзаньня-пратайваньня (г. зв. актыўны, або дзейны пласт) і шматгадовая крыялітазона («вечная мерзлата»). Ніжняй мяжой крыялітазоны служыць ізатэрмічная паверхня з тэмпэратурай 0 °С.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жигарев Л. А. Океаническая криолитозона. — М: Издательство МГУ, 1997.