Крэдыторская запазычанасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крэдыторская запазычанасьць (лац. creditor — пазыкадавальнік) — часова прыцягнутыя грашовыя сродкі прадпрыемства, якія патрэбна вярнуць ва ўсталяваны тэрмін пазыкадаўцу[1].

Абазначае страты ў будучыні, бо абавязкі прадпрыемства прадугледжваюць вяртаньне сродкаў і аказаньне паслуг контрагентам па заключаных раней зьдзелках, таму іх варта пагашаць своечасова[1].

Віды: нармальная — вынікае з правілаў разьліку між пакупніком і пастаўніком (прадаўцом), пазыкадаўцам і пазычальнікам, вызначаецца па тэрміне адпаведнай дамовай, паводле якой час выплаты не настаў; пратэрмінаваная. Таксама бывае:

  • кароткатэрміновая (менш за год), якая лічыцца таннай крыніцай фінансаваньня, бо не патрабуе выплаты адсотка (за выключэньнем банкаўскай пазыкі) — банкаўская пазыка, банкаўскі овэрдрафт (крэдыт звыш рэшты на бягучым рахунку ў межах папярэдне абумоўленай сумы), вэксэль (запазычанасьць, якую належыць аплаціць да даты складаньня балянсу), рахунак да аплаты (запазычанасьць у разьліку з пастаўніком), аванс ад пакупніка (арэндная плата), запазычанасьць па выплаце падатку, зарплаты, узнагароджаньня (прэміі), дывідэнда акцыянэру, унёска ў страхавы (грамадзкі) фонд, запас на будучыя выдаткі, запазычанасьць па выплаце адсотку па доўгатэрміновым абавязку (больш за год);
  • доўгатэрміновая, якая забясьпечваецца наяўнымі сродкамі прадпрыемства, у тым ліку нерухомасьцю, і прадугледжвае выплату адсотка — адтэрмінаваная падатковая плата (інвэстыцыйная падатковая пазыка, калі падатак выплочваецца не рэгулярна), выпуск аблігацыяў з выплатай адсотка (пазыковы капітал, атрыманы ў банку), запазычанасьць па аблігацыях (пагашэньне ў вызначаным годзе), пазыка пад нерухомасьць, абавязак па пэнсійнай выплаце (утварэньне ўласнага пэнсійнага фонду за кошт унёскаў работнікаў і наймальніка), падаходны падатак наступнага пэрыяду, датэрміновы вэксаль, аванс на тэрмін больш за год[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На жнівень 2013 году прадпрыемствы Беларусі, якія знаходзіліся ў працэдуры банкруцтва, мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычнасьць у памеры больш як 18 трлн рублёў[2] ($2 млрд)[3].

За 2015 год пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць прадпрыемстваў Беларусі вырасла да 57,979 трлн рублёў ($3,053 млрд). Пагатоў зьнешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць павялічалася да 11,891 трлн рублёў[4] ($626,126 млн).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]