Крэтынга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крэтынга
Kretinga
Крэтынга
Kretinga COA.gif
Герб Крэтынгі
Першыя згадкі: 1253
Горад з: 1607
Павет: Клайпедзкі
Насельніцтва: 21 423
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°53′ пн. ш. 21°23′ у. д. / 55.883° пн. ш. 21.383° у. д. / 55.883; 21.383Каардынаты: 55°53′ пн. ш. 21°23′ у. д. / 55.883° пн. ш. 21.383° у. д. / 55.883; 21.383
Крэтынга на мапе Летувы
Крэтынга
Крэтынга
Крэтынга
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.kretinga.lt/

Крэтынга (па-летувіску: Kretinga) — горад у заходняй Летуве, да 1915 году афіцыйнай назвай была Крэтынген. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 21,5 тыс. чалавек. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крэтынгскага раёна Клайпедзкага павета. Крэтынга адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Праз Крэтынгу цячэ рака Акмяна. Горад зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Шаўлі — Савецк. Шашой Крэтынга злучана з Клайпедай, Палангай і Шаўлямі. Назва горада паходзіць ад куршскага слова, якое азначае багну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэтынга — адзін з самых старажытных гарадоў Жамойці, першыя ўспаміны адносяцца да 1253 году як аб касьцёле «Крэтын» Курлянцкага біскупства. У 1602 годзе, калі паселішча належала Хадкевічам. Ян Караль Хадкевіч пабудаваў тут кляштар бэрнардынцаў у 1603 годзе. У 16101617 гадах быў пабудаваны Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. У другой палове XVII стагодзьдзя паселішча перайшло да Сапегаў, а ў першай палове наступнага стагодзьдзя было прададзена Масальскім. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, з 1795 году, Крэтынга знаходзілася ва ўладаньні Патоцкіх, якія прадалі яго ў 1803 годзе Плятону Зубаву. Сям’я Зубавых валодала Крэтынгай да 1875 году, калі яго выкупілі Тышкевічы. У іх уладаньні Крэтынга знаходзілася да Другой Сусьветнай вайны. Да нашых дзён захаваўся палац Тышкевічаў.

Пасьля Другой Сусьветнай вайны ў палацу знаходзілася сельскагаспадарчае ПТВ і спартыўны зал. З 1950 году Крэтынга стала раённым цэнтрам. Пасьля рэстаўрацыі палацу ў 1992 годзе тут знаходзіцца музэй гісторыі Жамойці, а ў аранжарэі — замні сад.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крэтынгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў