Ксенія Сухінава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ксенія Сухінава
Міс Сьвету-2008
Дата нараджэньня 26 жніўня 1987 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Ніжнявартаўск
Рост 178 см
Грудзі 83 см
Стан 60 см
Сьцёгны 91 см
Колер валасоў русыя
Вочы блакітныя

Ксенія Ўладзімераўна Сухінава (нарадзілася 26 жніўня 1987, Ніжнявартаўск, СССР) — пераможца конкурсу «Міс Расея» 2007 году, пераможца міжнароднага конкурсу «Міс Сьвету» ў 2008 годзе.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 26 жніўня 1987 году ў Ніжнявартаўску. У цяперашні час жыве ў Маскве. Вучылася ў Цюменскім дзяржаўным нафтагазавым унівэрсытэце. Пасьля яго сканчэньня Ксенія атрымае дыплём адмыслоўца ў вобласьці кіраваньня і інфарматыкі ў тэхнічных сыстэмах. У дзяцінстве сур’ёзна займалася спортам, захаплялася мастацкай гімнастыкай і бегам, а таксама мае першы разрад па біятлёне.[1] Бацькі Ксеніі працуюць у нафтавай галіне: бацька, Уладзімер Гаўрылавіч, — апэратар тэхналагічных усталёвак, маці, Натальля Аляксандраўна, працуе ў мэтралягічнай службе нафтасэрвіснага прадпрыемства[2].

Цюменская прыгажуня цяпер лічыцца ў першым складзе аднаго з вядучых мадэльных агенцтваў - Point.

Конкурсы прыгажосьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынальна з 14 сьнежня 2007 году, паводле абавязкаў конкурсу «Міс Расея», Ксенія прымае актыўны ўдзел у сацыяльных і дабрачынных мерапрыемствах. Яна прысутнічала на пункце пераліваньня крыві, дзе ўзнагароджвала ўдзельнікаў акцыі ў Дзень донара, падтрымлівала марш «Разам супраць рака грудзей», арганізаваны кампаніяй Avon, і іншыя праграмы. Раўналежна пераможца конкурсу «Міс Расея» ўзмоцнена займаецца ангельскай мовай, стылістыкай прамовы, спортам, удзельнічае ў модных паказах.

Ксенія заваявала тытул «Міс Сьвету — 2008» на 58-м міжнародным конкурсе прыгажосьці ў Яганэсбургу, які праходзіў 13 сьнежня 2008 году. Другое месца заняла «Міс Трынідад і Табага», трэцяе — «Міс Індыя». Акрамя таго, у пяцёрку фіналістак увайшлі «Міс Ангола» і «Міс ПАР». Сухінава — другая расейка, якая стала «Міс Сьвету». У 1992 годзе гэты конкурс выйграла Юлія Курачкіна з падмаскоўнай Шчэрбінкі. Яшчэ адна расейка, Аксана Фёдарава, заваявала тытул «Міс Сусьвет» у 2002 годзе.

21-летняя сыбірачка зьяўляецца ўладальніцай тытула «Міс Расея-2007», а таксама самой прыгожай дзяўчынай Цюмені. Гэтак жа выйгравала конкурсы «Міс Нафтагаз» і «Міс імідж — 2005».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]