Куб (альгебра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
y=x³, дзе 0≤x≤25.

У альгебры куб — лік n, падвышаны да трэцяй ступені — вынік памнажэньня ліку на самога сябе яшчэ двойчы:

Гэтая формула таксама выражае аб’ём геамэтрычнага куба з кантам, роўным n. Для выкананьня адваротнай апэрацыі — знаходжаньня канту куба — неабходна вылічыць кубічны корань ад аб’ёму дадзенага куба.

Падвышэньне да кубу ліка або любога матэматычнага выразу абазначаецца надрадковай лічбай 3. Узор: 2³ або (x+1)³.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]