Кудэйшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кудэйшы
трансьліт. Kudejšy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843086
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′54″ пн. ш. 25°39′27″ у. д. / 54.115° пн. ш. 25.6575° у. д. / 54.115; 25.6575Каардынаты: 54°6′54″ пн. ш. 25°39′27″ у. д. / 54.115° пн. ш. 25.6575° у. д. / 54.115; 25.6575
Кудэйшы на мапе Беларусі ±
Кудэйшы
Кудэйшы
Кудэйшы
Кудэйшы
Кудэйшы
Кудэйшы

Кудэ́йшы[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII стагодзьдзі фальварак Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1866 г. 20 двароў, 119 жыхароў. Адносілася да маёнтку Квяткоўцы Э.Умястоўскага. Паводле перапісу 1897 г., 49 двароў, 251 жыхар. У 1909 г. 48 двароў, 289 жыхароў.

У 1921 — 39 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

У лістападзе 1939 г. была адкрыта сямігадовая школа. 3 12.10.1940 г. вёска ў Сьлесароўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1951 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». 3 1946 г. у вёсцы працавала бібліятэка. 3 16.7.1954 г. цэнтар Кудэйшаўскага сельсавету, з 5.6.1959 г. у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. 3 1960 г. у саўгасе «Суботнікі». Потым у складзе калгаса «Суботнікі». Працавалі базавая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 28 чалавек[2]
  • 1999 год — 74 чалавек, 35 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]