Культуралёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Культуралё́гія — галіна соцыягуманітарных ведаў; навуковая дысцыпліна пра сутнасьць і віды культуры, яе сацыяльныя функцыі, заканамернасьці і дынаміку гістарычнага разьвіцьця. Тэрмін культуралёгія ў 1949 годзе ўвёў у навуковы ўжытак амэрыканскі культурантраполяг Лесьлі Ўайт. Як асобная навуковая і навучальная дысцыпліна яна яшчэ знаходзіцца ў стадыі афармленьня, вызначэньня паняткава-катэгарыяльнага апарату.

У многіх заходніх краінах праблемы культуралёгіі вывучаюцца найперш этналёгіяй і культурнай антрапалёгіяй. Культуралёгія ўяўляе сабой адзінства тэорыі і гісторыі культуры, разглядае ва ўзаемасувязі матэрыяльную культуру, духоўную культуру і культуру чалавечых зносінаў. Выкарыстоўвае і мадыфікуе мэтады дасьледваньня, катэгорыі і паняткі, уласьцівыя іншым гуманітарным навукамфілязофіі, гісторыі, сацыялёгіі, этналёгіі, мастацтвазнаўству і г.д.