Культура Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міраславава Эвангельле

Сэрбская культура — культура Сэрбіі і сэрбаў, якая разьвівалася пад моцным уплывам Бізантыйскай імпэрыі і праваслаўя.

Пісьменнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё пісьменнасьці ў Сэрбіі зьвязанае з асьветніцкай дзейнасьцю вучняў Кірылы і Мэтодыя, якія прапаведвалі і адпраўлялі богаслужэньне на славянскай мове. Неабходна адзначыць, што сэрбы даволі доўга ўжывалі глаголіцу нароўні з кірыліцай. Глагалічная традыцыя падсілкоўвалася на сэрбскіх землях дзякуючы паступленьню глагалічнай пісьменнасьці з Харватыі, дзе аселі некаторыя пасьлядоўнікі Кірылы і Мэтодыя. Распаўсюджваньне атрымала і лацінская пісьменнасьць. Адмысловы моцны ўплыў зыходзіў з такіх буйных раманскіх гарадоў на Адрыятыцы, як Дуброўнік і Бар. Характэрнай асаблівасьцю функцыянаваньня пісьменнасьці на сэрбскіх землях у IX—XII стагодзьдзях было тое, што славянскія глаголіца, кірыліца і помнікі на лацінскай мове ўжываліся ня ў нейкіх кампактных зонах з выразна акрэсьленымі межамі, а ўперамешку ў адных і тых жа абласьцях. Ад таго пэрыяду пісьмовых помнікаў не засталося.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Культура Сэрбіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў