Культурная блізкасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Культу́рная блі́зкасьць (па-ангельску: cultural intimacy) — тэрмін з дыскурсу антрапалёгіі культуры, які апісвае аспэкты культурнай ідэнтыфікацыі ў нацыянальнай дзяржаве. Дадзеныя каштоўнасьці з-за этычнага недастасаваньня да герархіі заходніх элемэнтаў культурнай ідэнтыфікацыі ўкрываюцца на міжнароднай арэне і лічацца сарамлівымі. Парадаксальна, але ў той жа час яны зьяўляюцца тымі якасцямі, якія аб’ядноўваюць грамадзкасьць. Дадзены дуалізм найчасьцей тычыцца тых грамадзтваў, якія знаходзяцца ў змаргіналізаваным стане, аналізуючы якія, бачны ўплыў розных незаходніх культур. Дадзены тэрмін быў апісаны ў кнізе Міхаэля Хэрцфельда «Zażyłość kulturowa:Poetyka społeczna w państwie narodowym».

Галоўныя якасьці культурнай блізкасьці па Хэрцфельду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цэнтральная роля дзяржавы ў кшталтаваньні калектыўнай ідэнтыфікацыі як у публічнай, так і ў прыватнай сфэры грамадзкага жыцьця.
  • Тэрмін культурная блізкасьць існуе толькі ў дачыненьні да ідэй дзяржаваў захаду.
  • Сорам, які існуе з-за таго, што ўнутрыпалітычныя справы выстаўляюцца на міжнароднае абмеркаваньне.

Агульная характарыстыка тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадзены тэрмін базуецца на дуалізме культурных узораў, распаўсюджаных дзяржавай і грамадзкай практыкай звычайных жыхароў. Нацыянальная дзяржава намагаецца стварыць адналіты ўнутраны вобраз народу, які пашырае на ўсіх жыхароў краіны. У гэтыя адзіныя, стандартызаваныя і ўсеабдымныя рамы культуры ня ўпісваюцца якасьці некаторых маргінальных груп, якія здабываюць ніжэйшае месца ў герархіі нацыянальных каштоўнасьцяў. Праз мэтафарызацыю кроўнай злучнасьці народу дзяржава спрабуе зуніфікаваць мэнтальнасьць адзінак да мэтафарычнай і аднароднай. Культурная блізкасьць — гэта працэс, які дазваляе дасбледваць як сацыяльныя групы ствараюць супольныя сымбалі, якія аб’ядноўваюць яе сяброў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Herzfeld Michael, Zażyłość kulturowa: Poetyka społeczna w państwie narodowym, przekł. Michał Buchowski, Kraków : Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2007, ISBN 9788323323914