Кумар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кумар
Род дзейнасьці легендарны князь дулебаў

Кумар — беларускі легендарны князь племя дулаў.

Легенду пра Кумара й Гуда запісаў у ХІХ ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле легенды, Кумар быў правадыром племя дулаў, якое вызначалася вельмі ціхмяным і добразычлівым норавам. Аднак аднойчы выйшаўшы са свайго жытла, Кумар убачыў на дарозе «тор» ад колаў, што, на думку Г.Татура, быў сьлядамі перадавога аддзелу чужынцаў. Неўзабаве на землі дулаў уварваліся варожыя плямёны. Іхны правадыр Гуд выклікаў Кумара на двубой і, забіўшы таго, захапіў землі дулаў.

Верагодна, дадзеная легенда адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў ІІІІІ стст, калі празь Беларусь прасоўваліся плямёны готаў, увасабленьнем якіх і стаў Гуд. Назоў Дулы, як лічыцца, ёсьць варыянтам назову славянскага племя дулебаў. У выніку сутыкненьня з готамі яны былі заваяваныя й увайшлі як даньнікі ў склад Гоцкае дзяржавы.

Легенда пра Кумара й Гуда легла ў аснову вершу Каруся Каганца «Сьцяты камень».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — 2-е выданне. — Мн., 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]