Купяціцкі Ўвядзенскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Купяціцкі манастыр
Інфармацыя пра манастыр
Поўная назва Купяціцкі Ўвядзенскі манастыр
Іншыя назвы Купяціцкі Сьвята-Увядзенскі мужчынскі манастыр
Канфэсія праваслаўе
Заснаваны 1628
Зачынены 1817
Людзі
Заснавальнік(і) Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Bazyli Kopeć
Асобы Афанасі Берасьцейскі (Філіповіч)

Купяціцкі Ўвядзенскі манастыр — праваслаўны манастыр, які існаваў у 16281817 у вёсцы Купяцічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Bazyli Kopeć як праваслаўны манастыр пры старадаўняй царкве Ўводзін Багародзіцы ў храм. Яго сьвятыняй быў абраз Маці Божай ў выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага 15 лістапада 1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове 19 ст.) у Купяцічах, паводле царкоўнай легенды, пры дзівосных абставінах.

У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяціцкі манастыр у 1629 зь Віленскага Сьвята-Духава манастыра. У 1740-я манастыр стаў уніяцкім. Пасьля 1743 далучаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. У 1817 зачынены. Драўляныя будынкі не зьберагліся.

Вядомыя жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • у 1630-я ў манастыры жыў вядомы рэлігійны дзяяч і пісьменьнік Афанасі Філіповіч, які ў сваіх творах усхваляў купяціцкі абраз як галоўную праваслаўную сьвятыню Рэчы Паспалітай

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўі інш.; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.; БелЭн, 2001. — С. 173—174. — 368 с.