Кура (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Kur 035.jpg

Кура — рака ў Турэччыне, Грузіі і Азэрбайджану.

Даўжыня 1364 км, плошча басэйна 188 тыс. км². Пачынаецца на Армянскім нагор’і ў Турэччыне, да г. Тбілісі цячэ пераважна ў цясьнінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй г. Мінгечаўр у вузкай цясьніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэньне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна мэандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Касьпійскае мора, утварае дэльту (плошча 100 км²). Галоўны прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн т за год.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кура (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў