Курдыстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Курдыстан

Herêma Kurdistan
هه رێمى كوردستان
إقليم کردستان العراق

Курдыстан

Сьцяг Курдыстану Герб Курдыстану
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Дзяржаўны гімн
««Ey Reqîb»»
Месцазнаходжаньне Курдыстану
Афіцыйная мова курдская, арабская
Сталіца Арбіл
Найбуйнейшы горад Арбіл
Форма кіраваньня Парлямэнтская рэспубліка
Масуд Барзані
 Нечырван Ідрыз Барзані
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
80 000 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
5 500 000
40/км²
СУП
 • агульны (-)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Ірацкі дынар (IQD)
Часавы пас
 • улетку
UTS
+3 (UTC+4)
Незалежнасьць
-
-
Тэлефонны код +964
KurdistanRegion Governorates.png
Kurdistan 2009.png

Курдыста́н (поўная назва: Курдская аўтаномная акруга, па-арабску: کردستانKurdistān, па-курдзку: Курдыстан) аўтаномная адміністратыўная адзінка, у складзе Іраку. Курдыстан знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і ўтрымлівае тры правінцыі: Сулейманія, Дахук, Арбіл і часткова правінцыі Дж’ала, Нынава, Тамім. Сталіцай аўтаноміі зьяўляецца Ірбіл, які па-курдску мае назву Hewlêr.

Пачаткова Курдзкая аўтаномія была ўтворана ў 1970 годзе ў выніку ірацка-курдзкага пагадненьня. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 году, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны, на поўначы і поўні краіны былі ўсталяваны зоны забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі. Да канца 1991 году курды выбілі ірацкія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасьць (але якая не была абвешчана).

Пасьля вайны 2003 году і ўсталяваньня новай улады ў Іраку, было падпісана новае пагадненьне, паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Іраку зацьвердзіла існаваньне Курдзкага рэгіянальнага ўраду, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курдыстан – адзін з асноўных сельскагаспадарчых раёнаў Блізкага Ўсходу. Тут вырошчваецца да 75% усёй ірацкай пшаніцы, 40% ячменю, 98% тытуню, 30% бавоўны, 50% садавіны. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля, у асноўным авечкі і козы.

Дзьве гідраэлектрастанцыі ў Дакане і Дэрбендзі-Хане працуюць не на поўную магутнасьць, пры правядзеньні рэканструкцыі яны змогуць поўнасьцю задаволіць патрабаваньні рэгіёна ў электраэнэргіі. У раёне Сулейманіі разьмешчаны два вялікіх цэмэнтных завода, якія зараз завалены замовамі з-за адбудовы Іраку пасьля вайны, плянуецца будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў Харыры. Ёсьць буйныя прадпрыемствы тэкстыльнай і харчовай прамысловасьцяў, у Салахэддзіне пабудаваны трубапракатны завод. Плянуецца будова нафтапераапрацоўчых заводаў у Арбілі, Сулейманіі, Дахуку і Захе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Курдзкай аўтаномнай акругі курды размаўляюць на двух розных дыялектах курдзкай мовы: курманджы і сарані. Таксама ёсьць хрысьціянеасырыйцы і халдзеі (халда-каталікі), у асноўным у раёне Дахука (30 000 і паступова павялічваецца за кошт міграцыі з арабскіх раёнаў), туркмэны і арабы (значная колькасьць якіх была наўмысна пераселеная на курдзкія землі пад час кіраваньня Садама Хусэйна — па веравызнаньні ў асноўным мусульмане-суніты. Існуюць невялікія армянскія абшчыны (каля 10 000 чалавек). Да пачатку 50-х г.г. жылі і габрэі, але большасьць зь іх імігравалі ў Ізраіль.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Курдыстансховішча мультымэдыйных матэрыялаў