Курпікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Курпікі
трансьліт. Kurpiki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Абухаўскі
Насельніцтва: 43 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′42.1″ пн. ш. 24°7′5.5″ у. д. / 53.561694° пн. ш. 24.118194° у. д. / 53.561694; 24.118194Каардынаты: 53°33′42.1″ пн. ш. 24°7′5.5″ у. д. / 53.561694° пн. ш. 24.118194° у. д. / 53.561694; 24.118194
Курпікі на мапе Беларусі ±
Курпікі
Курпікі
Курпікі
Курпікі
Курпікі
Курпікі

Ку́рпікі[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Курпікі ўваходзяць у склад Абухаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 верасьня 1939 году мясцовыя камуністы і крыміналісты: Аляксандар Мікалаевіч Курпік, больш вядомы як Базэлік, муж яго сястры Ўладзімер Іванавіч Плахівіч ды іншыя дзесьці ў раёне паміж Лерыполям, Курпікамі, Саволеўкай і Абухавам жорстка закатавалі 6 польскіх асаднікаў зь Лерыполю: Тадэвуша Гурніцкага (16 гадоў, сына капітана войска польскага, які быў на вайне), Уладзіслава Гурніцкага, Станіслава Баршча, Яна Томчыка, Антонія Паўлікоўскага, Ігнація Зарэмбскага і Тадэвуша Сьлівінскага, які прабываў на адпачынку. Усіх пад зброяй забралі з хат і сказалі, што ў Курпіках будзе адбывацца савет новай улады, на якім ставіцца ім абавязкова. Усе былі потым жорстка замардаванымі. Потым забойцы забілі яшчэ аднаго паляка (гл. артыкул Саволеўка). Згінулі потым і іншыя асаднікі: Чыж, Мазалеўскі й Мрочэк.

Тры дні хаваўся па лесу іншы польскі асаднік, Ян Голінскі, жанаты зь беларускай з Курпікаў, Кацярынай Сьлізевіч. Базэлік і Якусевіч з Каматова ганілі яго да Нёману. Стралялі да яго яшчэ калі ён кінуўся ў хвалі[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 43 чалавекі
  • 1999 год — 74 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 165
  2. ^ Masakra osadników, Nóż w plecy. Dodatek specjalny "Rzeczpospolitej" oraz Urzędu do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych nr 218 (8424) z 17 września 2009 roku, ISSN 0208-9130 ss. 19-20  (пол.)