Курынка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Курынка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Бяляеўка
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 45 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Ку́рынка, Бяля́еўка — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 45 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Пачынаецца за 4,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бяляеўка, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Чырвоны Бераг. Цячэ празь лясны масіў Чачэрскага паляўнічага заказьніку, у нізоўі — па левабярэжнай абалоне Сажу праз старычныя азёры Вілію і Вір.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 211