Кучнасьць стральбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокая трапнасьць, але нізкая кучнасьць

Высокая кучнасьць, але нізкая трапнасьць

Кучнасьць стральбы — уласьцівасьць зброі групаваць кропкі падзеньня (выбухаў) прыстасаў (ракетаў, куляў ды іншага) на нейкай абмежаванай плошчы.

Адзін з асноўных паказьнікаў якасьці зброі[1]. Вызначэньне «кучнасьць стральбы» можа фармулявацца па рознаму, у залежнасьці ад вобласьці ўжываньня й спосабу ўжываньня. Дадзены тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў стралковай зброі, авіяцыі, артылерыі й кідальнай зброі. Таксама ўжываецца для апісаньня ўласьцівасьцяў боепрыпасаў.

Адрозьненьне паняцьцяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стралковай зброі кучнасьць стральбы — гэта здольнасьць зброі паражаць мэты пры адзінкавай і аўтаматычнай стральбе, галоўным крытэрам пры гэтым ёсьць ня трапнасьць зброі, а сукупная адлегласьць між кожным наступным трапленьнем у мішэнь. Чым яно ніжэй, тым адпаведна вышэй кучнасьць стральбы. Варта ўлічыць, што дадзеная адзнака асабліва аб’ектыўная для станкавае зброі, але пры гэтым ня цалкам дакладная пры вядзеньні агню стралком, таму можа ацэньвацца толькі сярэднестатыстычна. З мэтаю ліквідацыі чалавечага фактару ўжываюць стральбу з станка — масыўнага трымальніка, які не дае зброі рухацца падчас стрэлу.

У авіяцыі й артылерыі кучнасьць стральбы — вызначэньне сукупна і падобнае таму, што дастасавальна да стралковае зброі, але заразом таксама ўлічваюцца ўласьцівасьці баявога прыпасу.

У кідальнай зброі кучнасьць стральбы — здольнасьць кідальнае зброі ґрупаваць кропкі трапленьняў пры стральбе на аднолькавых усталяваньнях прыцэла.

Ва ўласьцівасьцях боепрыпасу кучнасьць стральбы — здольнасьць паражаць вылучаны пастарунак паліґону адным або ґрупаю боепрыпасаў з наяўнасьцю розных спосабаў паразы: аскепкаў, шрапнэлі, касэтных бомб і гэтак далей. Пры такім спосабе асноўным крытэрам ацэнкі ёсьць адлегласьць роскіду прыстасаў і іх асобных часткаў адносна кропкі трапленьня і іх роўнааддаленымі ад яе, а таксама шчыльнасьць пакрыцьця паражальнымі элемэнтамі пэрымэтру выпрабаваньняў.

Якасьць зброі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кучнасьць стральбы — дваісты тэрмін. З аднаго боку, у здагадцы, што зброя працуе ідэальна, гэта паказьнік якасьці працы стралка[2]. Нават пры зьбітым прыцэле добры стралок прадэманструе хвацкую кучнасьць. Зь іншага боку — гэта характарызуе якасьць самое зброі. Уласьцівасьць зброі ґрупаваць кропкі трапленьня куляў, прыстасаў, ракетаў, і да таго падобнага ў адной кропцы пры стральбе на аднолькавых усталяваньнях прыцэла — гэта кучнасьць. Чым больш купчаста ляжаць вынікі да цэнтру, тым вышэй кучнасьць стральбы.

Зброю, што не валодае кучнасьцю стральбы з станка, у прынцыпе немагчыма прыстраляць. То бок снайпэрскую вінтоўку з добраю кучнасьцю, што не трапляе ў 5 см круг з 100 м, можна ад’юставаць, а паляўнічая стрэльба 12 калібру з круглаю куляю ў аналяґічнай сытуацыі ніколі ўпэўнена не паражацьме мішэнь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ахметаў Н. С. Кучнасьць бою зброі // Савецкая вайсковая энцыкляпэдыя = Советская военная энциклопедия / Пад рэд. М. Агаркава. — Масква: Вайсковае выд-ва М-ва абароны СССР, 1979. — Т. 4. — С. 548.
  2. ^ СТРЕЛЬБА > Что есть кучность, что есть точность.... // airgun.ru. Праверана 2012-1-21 г. Архіўная копія ад 2012-02-22 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]