Кшыштаф Пэндэрэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кшыштаф Пэндэрэцкі
па-польску: Krzysztof Penderecki
Дата нараджэньня 23 лістапада 1933(1933-11-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 сакавіка 2020(2020-03-29)[4][5][6][…] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кампазытар, дырыгент, пэдагог, музыказнаўца, музычны пэдагог, скрыпач
Навуковая сфэра conducting[d][9], музычная адукацыя[d][9], кампазыцыя[d][9][9] і музычная кампазыцыя[d][9]
Месца працы
Жанры опэра і сымфонія
Інструмэнты скрыпка і фартэпіяна
Лэйблы EMI Classics[d]
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of Merit Order of Merit of the Grand Duchy of Luxembourg Вялікі залаты мэдаль Пашаны «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай» ордэн Мастацтва і літаратуры ордэн „Сьцяг Працы“ I ступені залаты мэдаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» залаты мэдаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Дзяржаўная прэмія зямлі Паўночнага Райну-Вэстфаліі[d] (2002) ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Крыжа зямлі Марыі Ордэн Трох Зорак ордэн Трох зорак 3-й ступені Order of Cultural Merit Commander of the Order of Merit of the Grand Duchy of Luxembourg Commander of the Order of the Lion of Finland ордэн Белага арла Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы ордэн Штандару Працы афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса ордэн Вялікага князя літоўскага Гедыміна Officer of the Order of Merit of the Italian Republic ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Austrian Decoration for Science and Art ордэн Бэрнарда О’Гігінса ордэн Пашаны мэдаль „За заслугі перад Айчынай“ 1-й ступені мэдаль „За заслугі перад Айчынай“ ордэн Белага арла Арол Польскай акадэміі за найлепшую музыку да фільму[d] (2008) прэмія Гердэра[d] (1977) Дуйсбурская музычная прэмія[d] (1999) прэмія апякунскай рады «Грэмі»[d] (1968) Прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненьні ў мастацтве Імпэратарская прэмія[d] (2004) прэмія Гравэмаера[d] (1992) Прэмія Віх’юры—Сыбэліюса[d] (1983) Ганаровы грамадзянін Кракава[d] (2013) прэмія Гравэмаера за музычную кампазыцыю[d] (1992) Пашпарт «Палітыкі»[d] ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] Order of Danica Hrvatska Romano Guardini award[d] (2002) прэмія прынцэсы Астурыйскай
Сайт krzysztofpenderecki.eu
Подпіс Выява аўтографу

Кшыштаф Пэндэрэ́цкі (па-польску: Penderecki; 25 лістапада 1933, г. Дэмбіца, Падкарпацкае ваяводзтва, Польшча — 29 сакавіка 2020, Кракаў) — польскі кампазытар, дырыгент, пэдагог. Сябра Польскай Акадэміі навук у Кракаве (1994). Адзін з найбольш вядомых клясычных кампазытараў XX стагодзьдзя.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (1957), з 1959 выкладаў у ёй кампазыцыю, у 1972-1987 рэктар. У 1973-78 выкладаў у Ельскім унівэрсытэце (ЗША).

Дырыгаваў вядучымі сымфанічнымі аркестрамі (з 1973), праводзіў майстар-клясы ў найбуйнейшых музычных цэнтрах Эўропы, ЗША і інш. У 1960 годзе паўстаў як выбітны прадстаўнік музыкальнага авангарда. Арыгінальная экспрэсыўнасьць музыкі Пэндэрэцкага грунтуецца на глыбокім адчуваньні магчымасьцяў сучасных гукавых сыстэм і выкарыстаньні іх ва ўсіх сфэрах кампазытарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэньня.

Зрабіў адкрыцьці ў гукавой калярыстыцы. Творам уласьцівы глыбокі мастацкі зьмест, шырокі спэктар сродкаў выразнасьці, выкарыстаньне традыцый каталіцкай музыкі.

У творчасьці зьвяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэкламатара і 10 інструмантаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асьвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсьці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984 прысьвечаны Леху Валэнсе і прафсаюзу «Салідарнасьць») і інш. Аўтар опэр («Д'яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестровых твораў (3 сымфоніі, у т.л. «II Christmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—1970; «Паскалія», 1988; «Адажыо», 1989), інструмэнтальных канцэртаў (2 віялянчэльныя, скрыпічны, альтовы), камэрна-інструмэнтальнай музыкі.

Музыка выкарыстоўвалася ў фільмах «Кахаю цябе, кахаю», «Зьзяньне», «Унутраная імпэрыя», «Катынь» і ў тэлесэрыяле «Сакрэтныя матэрыялы».

Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984[10]. Чатырохразовы ляўрэат «Грэмі».

Памёр 29 сакавіка 2020 году ў Кракаве[11][12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Lisicki K. Szkice o L. Pendereckim. Warszawa, 1973
  • Erhardt L. Spotkania z Krzystofem Pendereckim. Kraków, 1975
  • Tomaszewski M. Krzystof Penderecki i jego muzyka. Kraków, 1994
  • Ивашкин А.В. Кшиштоф Пендерецкий. М., 1983

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]