Кызыларда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кызыларда
каз. Қызылорда
Кызыларда
Герб Кызыларды
Дата заснаваньня: 1820
Краіна: Казахстан
Вобласьць: Кызылардзінская
Плошча: 240 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 231 337 чал.[1]
шчыльнасьць: 963,9 чал./км²
Тэлефонны код: +7 7242
Паштовы індэкс: 120000
Геаграфічныя каардынаты: 44°50′52.44″ пн. ш. 65°29′59.60″ у. д. / 44.8479° пн. ш. 65.4998889° у. д. / 44.8479; 65.4998889Каардынаты: 44°50′52.44″ пн. ш. 65°29′59.60″ у. д. / 44.8479° пн. ш. 65.4998889° у. д. / 44.8479; 65.4998889
Кызыларда на мапе Казахстану
Кызыларда
Кызыларда
Кызыларда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kyzylorda.gov.kz/

Кызыларда (па-казаску: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Кызылардзінскай вобласьці. Горад заснаваны какандзкімі ўзбэкамі ў 1820 годзе як крэпасьць Какандзкага ханства. Разьмешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км да паўднёвага захаду ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя й аэрапорт.

У 1925—1929 гадох горад быў сталіцай Казаскай АССР у складзе РСФСР.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэпасьць Ак-Мячэт была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандзкага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.

28 ліпеня 1853 году крэпасьць, які абаранялі какандцы на чале зь Якуб-бэкам, была штурмам узятая расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У сьнежні таго ж году гарнізон крэпасьці пад кіраўніцтвам камэнданта Міхаіла Агарова з посьпехам вытрымаў аблогу какандзкага войска[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (5%) і карэйцы (3%).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]