Кельвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кэльвін»)

Ке́львін (пазначэньне: K) — адзінка вымярэньня тэмпэратуры ў СІ, прапанаваная ў 1848 годзе.

Адзін кельвін роўны 1/273,16 тэрмадынамічнай тэмпэратуры патройнай кропкі вады. Пачатак шкалы (0 К) супадае з абсалютным нулём. Кельвін па памеры супадае з градусам Цэльсія.

Міжнародны камітэт мер і ваг зьбіраецца ў 2011 годзе зьмяніць азначэньне кельвіна, каб пазбавіцца ад цяжкапрайграваных умоваў патройнай кропкі вады. У новым азначэньні кельвін будзе выяўлены праз сэкунду і значэньне сталай Больцмана[1].

Адзінка названая ў гонар ангельскага фізыка Ўільяма Томсана, якому было падаравана званьне барона Кельвіна Ларгскага з Айршыру. У сваю чаргу гэтае званьне паходзіць ад ракі Кельвін(en), якая працякае праз тэрыторыю ўнівэрсытэту ў Глазга.

Да 1968 году кельвін афіцыйна менаваўся градусам Кельвіна.

Кратныя і дзельныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 К дэкакельвін даК daK 10-1 К дэцыкельвін дК dK
102 К гэктакельвін гК hK 10-2 К сантыкельвін сК cK
103 К кілякельвін кК kK 10-3 К мілікельвін мК mK
106 К мэгакельвін МК MK 10-6 К мікракельвін мкК µK
109 К гігакельвін ГК GK 10-9 К нанакельвін нК nK
1012 К тэракельвін ТК TK 10-12 К пікакельвін пК pK
1015 К пэтакельвін ПК PK 10-15 К фэмтакельвін фК fK
1018 К экзакельвін ЭК EK 10-18 К аттакельвін аК aK
1021 К зэтакельвін ЗК ZK 10-21 К зэптакельвін зК zK
1024 К ётакельвін ІК YK 10-24 К ёктакельвін іК yK

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кельвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў