Кікляды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 37°3′0″ пн. ш. 25°28′0″ у. д. / 37.05° пн. ш. 25.46667° у. д. / 37.05; 25.46667

Кікля́ды, або Цыклядзкія астравы (па-грэцку: Κυκλάδεςляжаць вакол) — архіпэляг у паўднёвай частцы Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Грэцыі.

У архіпэляг уваходзіць больш за 200 астравоў, якія ўтвараюць некалькі выцягнутых з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход гірлянд. Агульная плошча 2,6 тыс.км² . Найбольш буйныя — востраў Наксас (428 км ²), Андрас (380 км ²), Тынас, Парас, Мілас.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэцкае слова Κυκλάδες літаральна азначае «кругавыя». Так астравы архіпэлягу названы таму, што атачаюць востраў Дэлас, які меў у старажытнасьці велізарнае культурнае і палітычнае значэньне для грэкаў і многіх іншых народаў Міжземнамор'я.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кікляды // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.257