Кірунак ветру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кіру́нак ве́тру — адзін з паказальнікаў паветра. Мэтэаралягічны кірунак ветру паказваецца азімутам пункта, адкуль дзьме вецер; але аэранавігацыйны кірунак ветру — куды дзьме, такім чынам адрозьненьне складае 180°.

Дзеля вымярэньня кірунку ветра выкарыстоўваюць розныя прылады, якія нагадваюць ветрапаказальнікі й флюгеры (бандзера). Гэтыя прылады працуюць паводле прынцыпу руху пры самых мізэрных павеваў ветру. Флюгер паказвае пераважны кірунак ветру — ягоная хваставая частка накіравана ў бок, у які дзьме вецер.