Кірыл Алексіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Алексіян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1991(1991-01-22)[1][2] (33 гады)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014 БАТЭ 6 (0)
2012 Дынама Берасьце 8 (0)
2013—2014 Мікашэвічы 45 (4)
2013 Гомель 6 (0)
2015 Смалявічы 6 (1)
2015 Хрвацкі Драгаволяц 7 (0)
2016 Тарпэда Менск 22 (1)
2017 Янава 7 (0)
2017—2019 Крумкачы 47 (5)
2020 Хваля 9 (0)
2021 Ворша 8 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 2 (0)

Кірыл Алексіян (нарадзіўся 22 студзеня 1991 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай школы «Зьмена». Пасьля трапіў у БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Пачынаючы з 2009 году пачаў трапляць у асноўную каманду. У 2011 годзе згуляў у хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны», выйшаўшы на замену на 60-й хвіліне. Другую палову 2012 году правёў у арэндзе ў клюбе «Берасьце», а ў лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю» да сканчэньня сэзону[3][4]. У клюбе з поўдня краіны ня даў рады. Ужо ў жніўні арэнда была скасаваная і Алексіян быў аддадзены ў новую арэнду ў клюб «Граніт»[5][6]. У сакавіку 2014 году стаў гульцом «Граніта» ўжо на трывалай аснове[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвіцкага клюба і дапамог яму прабіцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2015 году пакінуў «Граніт» па заканчэньні кантракту[8] і выправіўся на прагляд у харвацкі клюб «Істра-1961»[9]. У выніку падпісаў кантракт зь іншым харвацкім клюбам «Хрвацкі Драгаволяц»[10], склаўшы дамову на тры месяцы. Улетку 2015 году, аднак, пакінуў Харватыю, гэтак і не дамовіўшыся аб пераходзе ў «Істру-1961»[11].

Увосень 2015 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[12], але ўжо ў студзені 2016 году пакінуў яго[13]. У сакавіку 2016 знаходзіўся на праглядзе ў «Граніце», але ўмовіцца не давялося[14]. У выніку, у красавіку ўзмацніў склад менскага «Тарпэда»[15]. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[16].

У лютым 2017 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане»[17], аднак у выніку падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Янава»[18]. У жніўні 2017 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом сталічных «Крумкачоў»[19]. У складзе «Крумкачоў» стаў асноўным левым абаронцам, аднак у кастрычніку 2017 году выбыў праз траўмы. Застаўся ў камандзе і на сэзон 2018 году, калі яна не была дапушчаная да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе і заявілася ў Другую лігу. Паводле вынікаў сэзону 2018 году дапамог «Крумкачам» прасунуцца ў Першую лігу.

У лютым 2019 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам, які зьмяніў афіцыйную назву на НФК[20]. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом першай адзінаццатцы, з чэрвеня па жнівень не гуляў праз траўмы, але пасьля вярнуўся ў склад. У лютым 2020 году пакінуў сталічны клюб[21]. У сакавіку 2020 году прыяднаўся да пінскай «Хвалі»[22], дзе гуляў да лета. У пачатку 2021 году далучыўся да «Воршы», дзе гуляў да жніўня.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы-СТІ 2015 Першая ліга 6 1
Тарпэда Менск 2016 Першая ліга 22 1
Крумкачы 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
2018 Другая ліга 21 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kirill Aleksiyan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Kirill Aleksiyan // FBref.com (мн.)
  3. ^ Алексиян отдан в аренду "Гомелю"
  4. ^ Кирилл Алексиян отдан в аренду «Гомелю» (рас.)
  5. ^ «Гомель» расстался с Алексияном и Барсуковым(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Алексиян и Шеряков продолжат в "Граните"
  7. ^ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  8. ^ Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре
  9. ^ Кирилл Алексиян на просмотре в хорватской "Истре-1961" (ФОТО)
  10. ^ Кирилл Алексиян подписал соглашение с хорватским клубом
  11. ^ Кирилл Алексиян: «Планировалось, что сезон начну в «Истре», но там арестовали директора. Я в шоке»
  12. ^ Кирилл Алексиян заявлен за "Смолевичи-СТИ"
  13. ^ Команда выходит из отпуска
  14. ^ "Гранит" подписал Бабыря и Голяткина, Алексиян не подошел клубу
  15. ^ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо"
  16. ^ ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА Архівавана 29 студзеня 2018.
  17. ^ Кирилл Алексиян на просмотре в "Немане"
  18. ^ Кирилл Алексиян подписал контракт на один год с литовской «Лиетавой» (рас.)
  19. ^ Кирилл Алексиян продолжит карьеру в "Крумкачах" Архівавана 13 жніўня 2017.
  20. ^ Алексиян остается в НФК
  21. ^ Алексиян покинул НФК
  22. ^ Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками "Волны"

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]