Кірыл Гатавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Гатавец
Рост 180 см
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1991 (32 гады)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Клюб Дынама Масква
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Драфт НХЛ 183, 2009
Тампа Бэй Лайтнінг
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

Кіры́л Гатаве́ц (нарадзіўся 25 чэрвеня 1991 году, Менск, БССР) — беларускі хакеіст, абаронца расейскага клюбу «Дынама», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца выхаванцам менскага клюбу «Юніёр», за які выступаў з 2007 году. На наступны год стаў студэнтам прыватнай школы Шатак Сэнт-Мары, за хакейную каманду якой выступаў 2 сэзоны. У 2009 годзе быў задрафтаваны клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг» пад агульным 183 нумарам у 7 раўндзе. У тым жа годзе быў задрафтаваны й на драфце КХЛ у першым раўндзе менскім «Дынама». З 2010 па 2014 гады выступаў за каманду Карнэльскага ўнівэрсытэту.

2 красавіка 2013 году драфтавыя правы былі перададзены клюбу «Чыкага Блэкгокс» у абмен на Філіпа Парадзі. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў у 2010 годзе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]